Дэталёвае вывучэнне жыццёвага цыклу сініц дало не зусім чаканыя вынікі

Шматлікімі даследаваннямі паказана, што час прылёту птушак на гнездавую тэрыторыю моцна ўздзейнічае на іх поспех гнездавання і яго паказчыкі, але таксама ці ўвогуле будзе птушка размнажацца ў гэтым сезоне. Гэты аспект упершыню на шматлікім матэрыяле вырашылі вывучыць нямецкія даследчыкі для нашых зімуючых відаў, і ў якасці аб'екта абралі сінюю сініцу (Cyanistes caeruleus).

Для мігрантаў вярнуцца раней вясной на месцы гнездавання значыць павялічыць свае шанцы на выбар лепшай тэрыторыі, выбар лепшага партнёра і адпаведна, павялічыць шанцы на паспяховае гнездаванне. Тым не менш, зімовае надвор’е можа вярнуцца на нейкі час пасля прылёту першых мігрантаў і такім чынам павялічыць іх смяротнасць. Аднак эфект даты прыбыцця на поспех гнездавання не браўся ў разлік для зімуючых у нас птушак, таму што лічылася, што яны ўвесь час і так знахозяцца на гнездавой терыторыі або побач з ёй.

Сінія сініцы лічацца часткова блізкадыстанцыйнымі мігрантамі ў паўночнай частцы свайго арэалу і аселымі, зімуючымі на ўсёй астатняй частцы Еўропы.  Каб значна больш даведацца пра жыццёвы цыкл сініц, каманда даследчыкаў з Інстытуту арніталогіі імя Макса Планка (Германія), усталявалі ў адной з мясцовасцяў на поўдні краіны 277 спецыяльных сінічнікаў і 16 птушыных сталовак, якія счытвалі інфармацыю з мікрачыпаў (Passive Integrated Transponder (PIT-tag)), якімі былі пазначаныя ўсе магчымыя сінія сініцы у наваколлі. Дзякуючы мікрачыпу, на працягу чатырох гадоў можна было давецца якая з сініц наведвалася у канкрэтны сінічнік ці на сталоўку і калі. Такім чынам былі атрыманы дадзеныя па датах прылёту канкрэтных птушак на месцы гнездавання.  

Каб вызначыць бацькоўства, бралі адпаведны генетычны матэрыял ва ўсіх дарослых птушак, ад яек і птушанятаў.

Даты прылёту і некаторыя нечаканыя вынікі

Ува ўсіх пар была толькі адна кладка за сезон, часам, пасля страчанай першай, былі паўторныя кладкі. Пасля вылету птушанят, у чэрвені сініцы пераставалі наведваць сінічнікі на некалькі наступных месяцаў. Некаторыя з пазначаных мікрачыпамі птушак з’яўляліся на сталоўках або ў сінічніках ізноў у жніўні-кастрычніку. Наступны, значна большы пік счытванняў-рэгістрацый сініц быў у студзені-сакавіку. "Атрыманыя намі дадзеныя сведчаць пра тое, што некаторыя сініцы пэўна застаюцца на месцах гнездавання зімой, тады як іншыя адлятаюць пасля гнездавання, аднак мы не маем аддзеных на якую адлегласць” – сказаў Carol Gilsenan, першы сааўтар публікацыі.

І хаця паміж прылётам на месцы гнездавання розных птушак было нават 8 месяцаў, навукоўцы былі здзіўлены, што многія птушкі прыляталі практычна ў тыя самыя даты ў розныя гады. 

птушка

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

Самкі сініц прыляталі на месца гнездавання пазней самцоў і калі лічыць усіх птушак, і калі браць у разлік толькі потым гняздуючых. Аднак даты прылётаў самцоў і самак з будучых пар былі больш сінхроннымі,чым калі б гэта была толькі выпадковасць. Па датах прылёту можна было прадказаць ці канкрэтныя самцы (але не самкі) загняздуюць у гэтым сезоне, а таксама прадказаць поспех размнажэння для канкрэтных самак. Такім чынам аказалася, что дата прылёту на месца гнездавання ёсць важнай характарыстыкай, якая хутчэй за ўсё залежыць ад фізічнай кандыцыі птушкі нават у відаў, якія не мігрыруюць на зіму.

Даты прылёту канкрэтных птушак вельмі паўтараліся ў розныя сезоны, але былі больш аднолькавыя для сініц, якія гнездавалі.

Дата прылёту не залежала ад велічыні птушкі (даўжыні цэўкі) або статуса (імігрант або мясцовая птушка) ні для самцоў, ні для самак. Аднак тыя сініцы, якія гнездавалі на той жа тэрыторыі ў папярэдні сезон, прыляталі на месца гнездавання значна раней, чым тыя, якія ў мінулым годзе тут не гнездавалі.

Даты прылёту партнёраў з пары пазітыўна карэліравалі паміж сабой на працягу двух сезонаў гнездавання ў параўнанні з выпадкова абранымі птушкамі рознага полу. Тым не менш, папярэдняя работа навукоўцаў паказала, што сініцы не чакаюць на сваіх мінулых партнёраў працяглы час. Калі вяртанне не адбываецца на працягу тыдня пасля прылёту першай птушкі з пары, імавернасць пошука іншага партнёра імкліва павялічваецца. "Для віда з такой кароткай працягласцю жыцця гэта зусім не дзіўна,бо калі чакаць доўга на папярэдняга партнёра,можна застацца узсім без пары”- растлумачыў Gilsenan.

Так званая ‘страта бацькоўства’ – калі як мінімум адно птушаня ў вывадку паходзіць ад іншага самца аказалася ніяк не звязанай ні з датамі прылёта самца,ні здатамі прылёта на гнездавы ўчастак самкі. Аднак самцы, якія прыляцелі раней мелі большую імавернасць стаць бацькай птушанят у чужым гняздзе, чым прыляцелыя пазней. Аднак гэты эфект не быў значным.

Для самак дата прылёта вызначала дату пачатка кладкі. І самкі, якія прыляцелі пазней, мелі меншыя кладкі.

Такім чынам мігранты і не-мігранты могуць быць больш падобнымі, чым меркавалася дагэтуль у тым, што не-мігранты таксама пакідаюць свій гнездавы ўчастак каб правесці хаця б частку негнездавога перыяду па-за яго межамі. Галоўнае адрозненне можа быць у маштабах гэтых перамяшчэнняў.

Крыніца:

Carol Gilsenan et al. Timing of arrival in the breeding area is repeatable and affects reproductive success in a nonmigratory population of blue tits, Journal of Animal Ecology (2020). DOI: 10.1111/1365-2656.13160

 

Паводле www.phys.org і www.besjournals.onlinelibrary.wiley.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Верхні здымак Уладзіміра Бондара

 

 

На гэтую тэму:

Хочаш застацца з тым самым партнёрам? - не спазняйся на месца гнездавання

БЕЛЫЯ ШЧОКІ АЗНАЧАЮЦЬ ЗДАРОВУЮ СІНІЦУ

Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы

Канфармізм і нонканфармізм у птушак на прыкладзе вялікіх сініц

Разумнейшыя самцы птушак маюць больш шанцаў у самак

Новы партнёр – новае шчасце?

Самкі нізкага рангу выбіраюць нізкарангавых самцоў

Птушкі паказалі эвалюцыйныя перавагі закаханасці

Самцы вераб’ёў горш даглядаюць птушанят ад няверных самак