- 22.04.2020 - 15:08 | HarrierЧаста ведаць больш пра жыццё птушак важна, каб лепш іх ахоўвываць. Таму новыя дадзеныя, якія былі атрыманы пад час не зусім традыцыйнага выкарыстання дадзеных з геалакатараў, замацаваных на вялікіх грыцуках у Нідэрландах, не толькі цікавыя, але і важныя менавіта для лепшага разумення біялогіі віда для яго захавання.
- 15.04.2020 - 10:48 | HarrierПольскія навукоўцы знайшлі, што каровы на зялёных пашах павялічваюць поспех паляванняў белых буслоў побач з імі. Магчыма, што паляваць каля быдла буслы навучыліся некалі пад час зімовак у Афрыцы. Там параўнальна шмат розных відаў капытных пасвіцца ў саване, якая вельмі падобная да нашых пашаў са шматгадовых траў.
- 05.04.2020 - 23:20 | HarrierАмаль усе вялікія белыя чаплі гняздуюць ва усходняй частцы Польшчы, дзе дзякуючы выкарыстанню дрона атрымалася ў 8 калоніях налічыць дакладна 496 пар гэтага віду. Гэта першыя так дакладныя лічбы, атрыманыя для вельмі скрытна гняздуючага ў цяжкадаступных для чалавека месцах віда.
- 02.04.2020 - 16:50 | Harrier
У першы месяц вясны сенсацыйных назіранняў не адбылося. Усяго было атрымана 23 паведамленні пра назіранні 15 відаў са Спісу Клуба200. Для параўнання, за мінулагодні сакавік (калі як раз пачаў дзейнічаць абноўлены Спіс відаў, пра якія трэба паведамляць у Клуб) было зроблена 25 паведамленняў пра 15 відаў.
- 30.03.2020 - 18:25 | HarrierПаступова пашыраецца колькасць даследаванняў, якія на аснове дадзеных, атрыманых дзякуючы т.зв. ‘народнай навуцы’ (сitizen science) дапамагаюць выявіць цікавыя закнамернасці. Навукоўцы з Брытанскага арніталагічнага траста (BTO) апублікавалі артыкул, які звязвае шчыльнасць некаторых звычайных відаў птушак са шчыльнасцю земляных чарвякоў – аказалася, што існуе моцная карэляцыя паміж гэтымі лічбамі.
- 26.03.2020 - 01:27 | HarrierЯк частка праекту Life пад назвай “Выратуйма казарак”, міжнародная група экспертаў размясціла чарговую партыю спадарожнікавых перадатчыкаў на чырвонаваллёвых казарках на месцы іх зімоўкі ў Балгарыі. Адбылося гэта перад самым пачаткам міграцыі птушак на месцы гнездавання ў расійскую тундру.
- 20.03.2020 - 13:54 | HarrierДаследчыкі з Нідэрландаў і Германіі дзякуючы выкарыстанню мініятурных, але складаных сучасных прыладаў паказалі, што працягласць сну ў звычайных шпакоў можа значна змяняцца і залежыць ад асвятлення і працягласці светлай часткі сутак.
- 19.03.2020 - 17:33 | Harrier
Новае маштабнае міжнароднае даследаванне прыйшло да высновы, што хатнія коцікі, якіх гаспадары выпускаюць на нейкі час “пагуляць”, аказваюць значнае ўздзеянне на лакальныя папуляцыі дзікіх птушак і іншых жывёл невялікага і сярэдняга памеру. Было знойдзена, што хатнія каты забіваюць ад 2 да 10 разоў больш ахвяраў, чым маглі б гэта зрабіць тэрытарыяльныя дзікія драпежнікі падобнага памеру.
- 16.03.2020 - 16:34 | FeatherВ 2019 году успешно завершился 10-й сезон трансляции из гнезда сокола-пустельги, организованный нашим сайтом «Птушкі штодня» благодаря поддержке Шведского орнитологического общества SOFи СПД "Элнет". Нижеподборка наиболее интересных открытий, котрые мы смогли сделать во многом благодаря именно наблюдениям за гнёздами он-лайн, которые иллюстрируем видео.
- 13.03.2020 - 01:48 | HarrierМясцовая Рада зацвердзіла план пабудовы новага мікрараёна ў графстве Дэвон (Вялікабрытанія) пасля таго, як будаўнічая кампанія пагадзілася заплаціць амаль £440.000 за стварэнне альтэрнатыўных гнездавых тэрыторый для гародных стрынатак і наступны даўгагадовы іх маніторынг, а таксама ўнесла значныя змены ў праект.
- 12.03.2020 - 18:16 | Harrier
За два першыя месяцы года, якія толькі ўмоўна можна назваць зімовымі бо на захадзе краіны не было снега і большасць вадаёмаў засталася без ільда, было зроблена ўсяго толькі 22 паведамленні пра назіранні 14 відаў са Спісу Клуба200. З іх адзін від не атрымалася дакладна вызначыць.
- 04.03.2020 - 00:50 | Harrier
У апошнія дэкады ў многіх еўрапейскіх гарадах адбываюцца працэсы рэўрбанізацыі і хуткага павелічэння іх тэрыторый. Аднак эфект гэтых працэсаў на састаў і захаванне гарадзкой фауны застаецца малавывучаным. Адным з такіх працэсаў з’яўляецца рэканструкцыя гарадзкіх паркаў, пад час якога адбываецца замена полупрыродных субстратаў (газонаў, грунтовых дарожак) на штучныя (бетонную плітку, штучныя газоны).
- 27.02.2020 - 18:27 | HarrierУ чацвер, 27 лютага, механізатар аднаго з сельска-гаспадарчых кааператываў Бераставіцкага раёна паведаміў пра сустрэчу з парай егіпецкіх гусей пад час ўзворвання глебы на адным з палёў. Ён нават зрабіў мабільным тэлефонам здымкі птушак, якія не баяліся трактара, але пры набліжэнні да іх чалавека, адляцелі.
- 25.02.2020 - 01:37 | HarrierУ якуцкай вечнай мерзлаце знайшлі добра захаваную тушку вераб’інай птушкі, якая аказалася рагатым жаўруком. Дзякуючы радыёўгляроднаму датаванню, атрымалася вызначыць і яе ўзрост.
- 18.02.2020 - 11:34 | HarrierЧарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 22 -23.02.2020. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільм, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і налепкі і іншыя сувеніры з птушкамі + сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!
КАМЕНТАРЫ