Невялічкі зімовы паход

04.01.2010 - 00:16 | Kiolk

    Ужо становіцца добрай традыцыяй на пачатку новага года з сябрамі хадзіць у зімовы паход. А так як нашая кампанія складаецца з аматараў купання ў халоднай вадзе (ці папросту маржоў), мы вырашылі спалучыць прыемнае з прыемным і схадзіць на возера. Добра што каля Гародні хапае апошнх і на любы густ. Свой выбар спынілі на невялічкім лясным возеры Можнева, што знаходзіцца дзесці пасярэдзіне паміж Азёрамі і Астрына.

    І вось, аўтобус пацгнуўся ўдалеч, пакінуўшы нас на прыпынку сам насам з прыродай. Нас было трох, і адразу адчувалася, што гэта доўгачаканая сустрэча. Такія вандроўка, шанец хоць на дзень вырвацца з віраванкі гарадскога жыцця і адчуць усю прыгажосць і гарманічнасць Яе. Зімовы лес, дарога, возера, лед, снег, шмат снега, снег з неба, мароз... За што я люблю зіму, за магчымасць прайсці куды заўгодна, бо як у летку, наўнрацці суюды дабярэшся.
    Выбралі маляўнічы бераг для намёта і канешне расклалі вогнішча, якое грэе сапраўды толькі ў зімку. Тут і закруцілася, грэчка, рубка палонкі, дровы... І вось ты ўжо стаіш каля края палонкі каб акунуцца, і застаешся толькі ты і яна і вашыя развагі, гэта асаблівы момант, калі яшчэ можна сказаць не, але вось ужо ты прамаеш рашэнне і ўсё, далей толькі адзін шлях... Далей трэба адчуваць, а не пісаць пара гэта. І вось ты ўжо апрануты сядзіш ля вогнішча, пьеш гарачую гарбату і грэеш ногі ў вогнішча (здаецца, дзеля таго варта жыць). Ну і канешне не абышлося і без баек каля вогнішча. Хех, самае галоўнае, калі грэеш ногі ў вогнішча, гэта не адчуць, што ім стала цёпла, бо гэта значыць, што ваш абутак ужо паплавіўся.
  Ночанне зімой ў намёце, гэта адна з разынак зімовага пахода. Праўда неяк дзіўнавата выглядае, калі сябра просіць патлумачыць як крыстацца спальнікам, вось дык першы раз, усім разам раз. І вось, зімовы сон. у яго дзьве рысы, па-першае, паглядзеў адзін сон, прачнуўся, трошкі паварочаўся, ужо глядзіш другі, прачнуўся - перавярнуўся на іншы бок, і глядзіш трэці. Па-другое, заўсёды прачынаешся бадзёрым. А ў прамежках між снамі, можна слухаць як трашчыць лёд ці лопаюць дрэвы ад мароза, ці нават прыслухоўвацца да шорахаў і ўяўляць, што хтосьці побач ходзіць. 
  Раніцай быў сюрпрыз, у выглядзе нечакана нізкай тэмпературы, таму адлегласць спальнкі-вогнішча была пераадолена ў рэкордны час. Ледзяная грэчка і кукруза, вось гэта спараўдны сняданак турыста, я ўжо не кажу пра "сгущённое молоко". А раніца выдалася шыкоўная, што нават словы Пушкіна, былі тут да месца. У зваротны шлях пайшлі напрасткі праз лес. Сьвежы снег, як "праявитель", які зрабіў бачныя сцежкі жывёл, які ў летку і незаўважыш. Вось тут прайшла лісіца, а тут касуля... І адразу адчуваеш, што гэта далека не марознае белае караеўства.
  Усё скончылася, усе разашліся па хатах, але і зараз адчуваеш марозны пацалунак зімы на сваёй шчацэ.
П.С. Зусім забыўся пра птушак. Толькі гукі гілёў і сініц, ды жоўтагаловых каралькоў напаўнялі цішыню зімовага леса. І быццам нож яе разразаў гучны голас крумкача.
 

Фотаздымкі

Каментары

На Лакно некалі быў, таксама ў паходзе і таксама з сябрамі. Але запомніўся ён нам таксама не птушкамі :)

У 2009 перад бёдрэйсам два разы хацелі зазірнуць туды, але неяк не атрымалася.

А пра Межнева нават не ведаў...