Другі тыдзень назіраю, як палявыя вераб'і масава ядуць будучае насенне нейкага пустазелля на беразе Нёмана.
Справа ў тым, што бераг паміж набярэжгай з пліткай і ракой завалены валунамі і пасыпаны меншымі каменчыкамі. З вясны там расла свая расліннасць, але скошаная трымерамі прыкладна месяц таму, цяпер ў многіх месцах пакрыта менавіта вось гэтымі раслінамі, якія памалу пачынаюць прадукаваць белае і пушыстае насенне.
Бачна, што для вераб'ёў - якіх тут таксама шмат ў 2-3 рлозных групах да 30-40 птушак - гэта і дом, і сталоўка. Калі ніхто іх не турбуе, яны ядуць тут, часам выкручваючыся і выгінаючыся каб дастаць аддаленую частку расліны, хаця літаральна побач пэўна, такія ж і іх завалісь. Але калі ежы шмат і яна паўсюль навокал, можна і павыдурняцца і павыбіраць)
Калі ніхто не здагадаецца скасіць гэтыя зараснікі, то ежы мясцовым птушкам яўна хапіла б нават да вясны.
Дык можа ім і не патрэбныя нашы сталоўкі-кармушкі, лепш заставім ім тое, што вырасла без нашага ўдзелу і смакуе ім найлепш?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ