Шуляк-карагольчык і ўпэўненасць у сaбе

Некалькі разоў пад час назіранняў за паляваннямі драпежнікаў я назіраў падобную карціну: патэнцыйная ахвяра яўна бачыла драпежную птушку, якая набліжалася да яе і ўсім сваім выглядам паказвала, што не баіцца і не будзе ўцякаць.

І драпежнік не траціў свае сілы і час на такіх "ахвяр", бо нават мне было зразумела, што такія ўпэўненыя ў сабе патэнцыйныя ахвяры яўна не стануць лёгкай здабычай.

І вось у пачатку верасня я ўбачыў нешта падобнае, але ў іншым ракурсе.

У цэнтры гораду дзве шэрыя вароны (Corvus corone cornix) спрабавалі напасці ў паветры на самку шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus). Звычайна драпежныя птушкі нават памерам з канюха-мышалова стараюцца не задзірацца з шэрымі варонамі калі залятаюць у горад ці на яго ўскрайкі. 

птушкі

Таму я чакаў, што і шуляк-карагольчык пачне панічныя спробы ўцёкаў. Аднак гэтага не адбылося - самка не баялася варон і праз некалькі секунд пасля пачатку маіх назіранняў нават стала рабіць кароткія выпады ў іх бок, а так амаль без перашкодаў ляцела ў патрэбным ёй кіругку.

птушка

І вароны зразумелі, што нічога зрабіць ёй не змогуць - наадварот, могуць яшчэ і атрымаць пашкоджанні калі працягнуць яе пераследаваць.

птушка

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Каментары

Неяк бачыла ў небе над гарадской ускраінай варону з пустальгай, дык там наогул было незразумела, хто каго ганяў: спачатку варона за пустальгай ляцела, потым пустальга за варонай, потым пустальга ад вароны, але не тое, каб панічна...

На Вашых здымках, здаецца, таксама шуляк-карагольчык, толькі па памерах побач з варонай - самец. 

Для пустальгі закароткі хвост і крылы, але асноўнае - складзены хвост выглядае роўна абрэзаным, а не паўколам як у іншых драпежнікаў.

Дзякуй! (мне падалося, што драпежнік быў рудаваты, то, відаць, памылілась)

Вы, здаецца, адказалі мне яшчэ на адну загадку. Дзесьці ў канцы лютага - пачатку сакавіка 2020 я ўвечары на праспекце бачыла птушку, якая ў галінах невысокага дрэва зігзагамі ганяла вераб'я (дакладней, я бачыла, як плямы носяцца зігзагам і чула віск...)). Потым пераляцела на вярбу з тым вераб'ём у кіпцюрах, крыху адпачыла і паляцела сабе ў накірунку сасонніка-сожскіх паплавоў. Вось пакуль яна адпачывала, я яе крыху разгледзела: драпежная, прыкладна з каўку, мо з вельмі худога галуба, і шэрая (не рудая/карычневая). На фоткі шуляка-карагольчыка падобная.

Атрымліваецца, яны тут жывуць, значыць, шуляка-карагольчыка і бачыла.

Так і ёсць - карагольчыкі жывуць у нашых гарадах, асабліва ўзімку і часта наведваюць актыўныя птушыныя сталоўкі - там лягчэй злавіць некага)

А наконт рыжаватай птушкі - самец як раз у карагольчыка з аранжавай груддзю, у залежнасці ад святла падаецца або чырванаватым, або рыжаватым.