Тры жыцця рыбы, або Ніколі не здавайся, альбо Клептапаразітам не шанцуе)

Начная адліга растапіла увесь снег і амаль увесь лёд. Але негусты туман вісеў над вадой і каля яе.

Я падыйшоў на свой любімы назіральны пункт у вусця Гараднічанкі і хвілін праз 5 зразумеў, што я апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы)

Чайкі - вядомыя клептапаразіты. Гэта згначыць, што яны паспяхова адбіраюць чужуб здабычу і ад іншых чаек, і ад іншых відаў. Але каб шэрая чапля ганялася за чайкай (гэта была маладая рагатуха), я яшчэ не бачыў! Калі чапля дагнала чайку, яна павярнулася да яе знізу і гучна крыкнула "ва ўсё чаплінае горла".

У чым тут справа я не зразумеў, але пачаў здымаць:

https://youtu.be/XrNcjQqGCwc

Хто першы злавіў гэтую вялікую рыбу і колькі разоў яна "пераходзіла з дзюбы ў дзюбу" да таго, як я гэта ўбачыў, сказаць складана. Пасля таго, як яе "выплюнула адна з чапляў на відэа, а потым кінула і чайка, я не заўважыў, хто менавіта падабраў яе яшчэ раз і зноў выпусціў, але ужо метраў 30-40 далей. Хутчэй за ўсё гэта была другая шэрая чапля, якую я не трымаў у кадры.

Што адбывалася далей, бачна на серыі здымкаў ніжэй.

птушка

Чапля проста "прываднілася" пасярод ракі і спрабавала ўсё ж утрымаць рыбу за хвост :

птушка

птушка

Але гэта не атрымалася:

птушка

Пасля няўдачы чапля як нічога не здарылася, пераляцела лёд насупраць мяне і далучылася да вялікай белай чаплі побач.

птушка

птушкі

Самае дзіўнае, што пасля купання яна зусім не намокла і страханулася адзін раз без бачных вынікаў у выглядзе хмаркі з пырскаў вады.

птушкі

птушка

птушка

Такім чынам, пад час здымак ніхто не пацярпеў )))