Нашы назіранні
Клопаты шэрай вароны
25.03.2009 | HarrierСёньня зранку недалёка ад хаты заўважыў дзьвюх шэрых варон, якія сядзелі на старой грушы. Калі я праходзіў каля іх, адна з птушак як раз заламала (!) выступаючую з тоўстай галіны галінку см 50-60 агульнай даўжынёй. Галінка зьвесілася ўніз, але не ўпала, тады варона пачала дзяўбаць яе дзюбай як капьём, час ад часу спрабуючы адарваць. Прыкладна секунд праз 20 у яе гэта атрымалася, яна прытрымала галінку ў нагах і перахапіла дзюбай, зьляцела на зямлю, дзе зноў прыладжвалася дзюбай каб схапіць галінку зручней.
Другая варона пад час "аддзяленьня" пераскочыла і села ў см 50 ад працаўніцы, пасьля адлёту яе застался на дрэве.
Варона з галінкай адляцела м 500 і села з ёй (адпачываць?) на дах двухпавярховага дома. Працягу не бачыў.
Я заўсёды думаў, што птушкі зьбіраюць ужо апалыя галінкі дрэваў для гнёздаў, такі актыўны залом мяне ўразіў. Можа менавіта гэтай загнутай амаль паўколам канструкцыі і не хапала вароне для ўмацаваньня гнязда?
ПС Варона зьверху з фільміка, канешне, не тая, пра якую я напісаў...
Чытаць далей22-03-2008 Русота, цікавы працяг
24.03.2009 | HarrierТолькі цяпер знайшоў час, каб дапісаць свае назіраньні (пачатак гл. тут: http://www.newmediaworld.info/bird/naziranni/120)
Чытаць далейПанядзелкавы марафон
24.03.2009 | KiolkУ нядзелю выдалася адносна добрае надвор’е і мы вырашылі працягнуць начныя ўлікі соў. Як і папярэднія разы, мы працягнулі даследванне тэрыторыі заказніка “Азёры”.
На адной з кропак, на голас самца вушастай савы адгукнулася самка, таксама і касматаногі сыч, які падляцеў даволі блізка да нас і працягваў яшчэ доўга крычаць.
Чытаць далейЛёд тронулся.
24.03.2009 | RavenКак уже говорилось, на Гродненщине начался цикл экскурсий для всех желающих. Надо сказать, что на первую экскурсию 15 марта «желающих» нашлось немного. Так что экскурсию провёл сам для себя. Зато с полной уверенностью могу сказать, что все участники (точнее, участник) экскурсии остались довольны.
Чытаць далейЗдымак, які мог стаць адкрыццём…
23.03.2009 | HarrierПасьля нечаканага назірання горнай пліскі ў Беларусі, зробленага Дзянісам Кіцелем на пры канцы мінулага году (падрабязьней гл. гісторыю адкрыцця новага для нашай краіны віда тут: http://newmediaworld.info/bird/content/32 ), гарадзенскія бёдуотчары вырашылі праглядзець “старыя здымкі” – можа гэты від мы назіралі раней за берасцейскіх калег?
Чытаць далейРусота, 22-03-2009, або Дзень пустальгі
23.03.2009 | HarrierАнансаваная на нашым сайце экскурсія пачалася не вельмі ўдала: зранку па небу беглі хмары, з якіх павінен быў пайсьці сьнег. І ён пасыпаў амаль адразу, як я зьвярнуў на дарогу уздоўж Гажанкі. Але дзіўная справа! Густы сьнег з моцным ветрам не перашкодзіў спачатку 4, потым 5, а яшчэ праз хвіліну 6 кнігаўкам, якія сваім выкрутасным палётам і працяглыі крыкамі такавалі над пажухлай шматгадовай травой.
Чытаць далейСуботні марафон
22.03.2009 | KiolkУ суботу вырашыў прайсціся па месцах інтэнсіўнага пралёта птушак. Па такому надвор’ю разлічваць на шмат што не прыходзілася, але мне больш хацелася паглядзець некаторыя вядомыя і новыя мясціны. Спланаваны маршрут атрымаўся даволі доўгі.
Чытаць далейНавошта жаўруку рогі?
21.03.2009 | KiolkПасля лекцый вырашыў з’ездзіць на адно з цікавых месцаў Гарадзеншчыны (у арніталагічным плане) і паглядзець на адзнакі вясны, якая на некалькі дзён ужо завітвала да нас.
Надвор’е, нейкае памежнае: ці вясна, ці яшчэ зіма. Так і з птушкамі: на адным дрэве спяваюць гілі, ім у адказ на суседнім берасцянкі. Па дарозе да ачышчальных сажалак сустрэў стайку палявых жаўрукоў, якая моўчкі адляцела ад дарогі. Не даходзячы да сажалак, заўважыў невлічку стайку птушак, якая весела перабягала па полю ў пошуках жамяры і зерня, калі прыглядзеўся, дык быў вельмі здзіўлены, гэта былі рагатыя жаўрукі (Eremophila alpestris) Птушак 20 харчавалася на поле і час ад часу пераляталі . Рагаты жаўрук, стаў новым відам птушак для мяне.
Чытаць далей20-03-2009 Нёман ад Старога маста да б.піянерскага летніка
20.03.2009 | HarrierЗ 13.30 да 17.00, удзень да +5С, пахмурна
Зіма вярнулася, але сьнег ляжыць зусім не трывала – адзін дождж і яго зноў не будзе. У лесе ж сьнегу амаль няма. Ад ст.маста да вусьця Гараднічанкі птушак амаль не было: 5 пар крыжанак і першая мая ў гэтым годзе белая пліска, якая сядзела на бэтоннай набярэжнай, але не пажадала здымацца і пераляцела на супрацьлеглы бераг Нёмана. На пагорку Каложы мітусьліва перабягалі, пераварочвалі старыя лісты і нешта пасьпешліва хапалі з дзесятак драздоў-піскуноў. З садоў на ўзбярэжнай Рыбачай вуліцы з крыкам пераляцеў некуды ў Каложскі парк сірыйскі дзяцел. За Гараднічанкай плавалі 2+3 дарослых і 3 маладых лебедзя-шыпуна, каля берагу і вострава сядзелі і плавалі каля 50 крыжанак і адна лыска. Там жа на беразе сядзела яшчэ адна белая пліска.Чытаць далейНа вадаемах Маларытчыны
18.03.2009 | Pandion16.03.2009
На Арэхаўскім возеры сення нарэшце з'явіўся мой даўні знаемы - 1R82 . . .(Клікун з норавам, адзіны і пааўнапраўны уладар мясцовых вадаемў) Мяне ўжо нават пачынала дзівіць тое што ен так доўга не з'яўляўся, (вясна здаецца ўжо ў поўным разгары, шыпуны і шэрыя гусі ўжо займаюць свае тэрыторыі) звычайна ж ен заўседы першым прылятае. І літаральна прыносіць на сваіх крылах вясну. Я ўжо калісьці распавядаў аб яго паводзінах, і даволі складаным характары на птушках. орг. Дык вось і гэтым разам ен не вылучаўся асаблівай прыязнасцю да шыпуноў якія адпачывалі на арэхаўскім возеры пасля цяжкага зваротнага шляху на радзіму. Спачатку ен выгнаў іх з палынні, пасля чаго яны пераляцелі на луг. Але і там ен не збіраўся трываць іх прысутнасць і брутальна іх разагнаў, аднаго бедалагу нават забіў у густы чарот. Да рэчы выглядае ўсе гэта як сапраўданая бойка, а забіяка больш нагадвае нейкага шуляку а не лебедзя.
А яшчэ мне давялося сустрэцца з нашымі паляўнічымі якія не тое што з падходу !!!! з падезду палююць!!!
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ