Нашы назіранні
На вадаемах Маларытчыны
18.03.2009 | Pandion16.03.2009
На Арэхаўскім возеры сення нарэшце з'явіўся мой даўні знаемы - 1R82 . . .(Клікун з норавам, адзіны і пааўнапраўны уладар мясцовых вадаемў) Мяне ўжо нават пачынала дзівіць тое што ен так доўга не з'яўляўся, (вясна здаецца ўжо ў поўным разгары, шыпуны і шэрыя гусі ўжо займаюць свае тэрыторыі) звычайна ж ен заўседы першым прылятае. І літаральна прыносіць на сваіх крылах вясну. Я ўжо калісьці распавядаў аб яго паводзінах, і даволі складаным характары на птушках. орг. Дык вось і гэтым разам ен не вылучаўся асаблівай прыязнасцю да шыпуноў якія адпачывалі на арэхаўскім возеры пасля цяжкага зваротнага шляху на радзіму. Спачатку ен выгнаў іх з палынні, пасля чаго яны пераляцелі на луг. Але і там ен не збіраўся трываць іх прысутнасць і брутальна іх разагнаў, аднаго бедалагу нават забіў у густы чарот. Да рэчы выглядае ўсе гэта як сапраўданая бойка, а забіяка больш нагадвае нейкага шуляку а не лебедзя.
А яшчэ мне давялося сустрэцца з нашымі паляўнічымі якія не тое што з падходу !!!! з падезду палююць!!!
Чытаць далейВясна на Арэхаўскім
17.03.2009 | Pandion15/03/2009
Возера не гледзячы на сапраўднае веснавое надвор'е не растала. І палыння захавалася амаль у тых самых памерах што і ў папярэднім назіранні. Але колькасць птушак у ей павялічылася. Найбольш массавымі былі ўсе тыя ж крыжанкі, акрамя іх былі таксама гогалі, вялікія савукі, шыпуны, свіцьвы і лыскі. Нарэшце з'явіліся і нырковыя качкі, мяне прыемна здзівіла тое што акрамя звычайных для нас чырвонагаловага і хахлатага ныркоў, атрымалася пабачыць самца чырвонаносага (Netta ruffina). Дарэчы гэта новы від для Арэхаўскага возера, раней у маларыцкім раене ен адзначаўся толькі адзін раз (мінулай восенню на Олтушскім возеры). На лузе ужо з'явіліся мясцовыя кнігаўкі, соўкаліся туды сюды пары шэрых гусей (яны пэўна яўшчэ ня вядаюць, што ўжо паза законам), з'явіліся першыя белыя чаплі (іх да нас завітала ажно 39). У трыснягах цягнуў сваю манатонную песьню вялікі бугай і звонка цінькалі вусатыя сініцы.
Чытаць далей
На Олтушскім возеры амаль той самы састаў, толькі колькасць усіх відаў значна ўзрасла і з'явіліся качкі-шылахвосткі і луткі.
Да таго ж у мінулую пятніцу мой сябар ужо белых буслоў бачыў . . . .
14.03.2009 Малахавічы –Паўднёвы –Мал. і Вял. Альшанка – Фабрычны
15.03.2009 | HarrierЗ 13.30 да 18.20, удзень да +10, вечарам да 0С, сонечна і без ветра.
Два тыдні нікуды не выходзіў і вось, нарэшце, сабраўся. Сонца прыпякае, час ёсьць – значыць, трэба рушыць на птушак! Аднак пачатак зусім не атрымаўся. Шмат хто са знаёмых ужо пытаў мяне – ці чуў жаўрукоў? Я са скрухай быў вымушаны прызнавацца, што пакуль не. Таму калі выйшаў з аўтобуса адразу чакаў, што недзе недалёка пачую жаўрукоў. Але праходзілі хвіліны, потым дзесяткі хвілін, а навокал было пуста і ціха… Дзе ж птушкі, расчаравана думаў я, з цяжкасьцю выбіраючы безгразьзевы шлях па краю разьбітай ушчэнт дарогі праз новабудоўлі Паўднёвага… Навакольныя палі таксама не радавалі: вока адзначыла тры галоўныя іх тыпы: пад сьнегам (узвораныя ўвосень), у бела-карычневыя палоскі (з азімымі) і зусім шэра-жоўценькія – убраныя палі са сьцярнёй і шматгадовымі травамі. Але ўсё як вымерла да самага каналу перад Малай Альшанкай, дзе з краю трохі далей адляцела пара шэрых курапатак.Чытаць далейПятница 13 или ночная жизнь в Пересельцах.
14.03.2009 | KiolkВесна, кое-где ещё белеют кучки снега, украшая зеленеющий уже газон. Воспользовавшись солнечной и безветренной погодой, мы решили продолжить серию выездов для учётов сов в Гродненском районе.
Дизель-поезд довольно быстро доставил нас в Пересельцы и в … зиму. Снег покрывает землю, не давая ни одной травинке пробиться. Вот так сюрприз. Мы похлюпали в лес. Возле гнезда аиста, на фоне заката пролетели два аиста, нет, это были два журавля. Мы поняли, зачем нужна была сравнительная таблица силуэтов аиста и журавля в определители «Птушкі Еўропы», чтобы не ошибиться в такой ситуации. Местные собаки восторженным лаем сопровождали наше триумфальное шествие через деревню.
Чытаць далейВясна на Арэхаўскім возеры
12.03.2009 | PandionСення ізноў цэлы дзень накрапваў невялічкі дожджык, але я ўсеж такі вырашыў зрабіць улік на Арэхаўскім возеры . .
Там зараз утварылась вялікая палыння ў якой можна было назіраць шмат розных качак: крыжанкі, вялікія савукі, гогалі, чубатыя ныркі, лыскі і шыпуны. За ўсім гэтым качыным царствам пільна назіраў арлан-белахвост седзячы на ўскрайку льда
Але найбольш цікавым для мяне было пачуць галоснае "буханне" вялікага бугая. Мне ні як не верылася што ен будзе спяваць седзячы на ледзе, і спачатку нават падумалася (дэжавю), але пасля таго як да мяне данеслася яшчэ некалькі выразных крыкаў усе сумневы адпалі.
На лузе яшчэ ляжыць снег, ціха, невідаць нікога з пастаянных жыльцоў. Нават кнігаўк,і якія здаецца ўжо прыляцелі мне не паказваліся, відаць што спужаўшыся снегу павярнулі назад. Толькі белыя пліскі летаюць навокал, нібы жадаючы ўпэўніцца што ўсе на месцах, нічога не змянілася за іх адсутнасцю . .
У небе раз пораз праляталі чародкі гагочучых гусей і амаль неспыняючыся даносіліся сьпевы жаўрукоў . .
Чытаць далейПершыя шэрыя гусі ды белы бусел адзначаны на Гарадзеншчыне!
10.03.2009 | HarrierВв.Баяры-Казіміроўка-Багушоўка-Гожа
10-03-2009 Віталь Гуменны з аператарам праграмы Гарадзенскага абласнога ТБ “У аб’ектыве натураліста”. Снега не вельмі многа, паўсюль на палях шмат птушак. Асноўныя гэта каўкі, гракі, крумкачы. Некалькі касматаногіх канюхоў. Адзначылі групку каля 40 кнігавак, вельмі шмат шпакоў, палявых жаўрукоў, зграйкі па штук 40 шчыгелаў. З ускраўку лесу крычаць шэрыя жураўлі. На поле хадзіла шэрая чапля. Каля в.Багушоўка адзначылі 3 гіля. Па словах мясцовага жыхара з в.Баяры, ўчора, 09-03-2009 у бок Багушоўкі праляцеў белы бусел. Таксама адзначаны 2 шэрых гусі (будзе здымак) - птушкі 2009 году! На рэчцы Гажанка каля ўпадзеньня ў Нёман плавала травяная жаба. Глядзіце ў пятніцу ў 17.30 на канале “Лад” праграму “У аб’ектыве натураліста” пад назвай “Подых вясны”.Чытаць далейБрэст 09.03.2009
09.03.2009 | biotБрэст ужо некалькі гадоў запар з'яўляецца вядомым месцам зімоўкі шмат якіх відаў водна-балотных птушак. Я не кажу пра ачышчальныя збудаванні, якія ахоўваюцца пагранічнымі службамі, а пра звычайную вуліцу Набярэжную імя Ф. Скарыны ўздоўж ракі Мухавец, дзе з-за соцен птушак не зацягваецца ільдом частка ракі, а добрасардэчныя брэстчане, як аказваецца, зусім не абыякавыя да наваколля і гатовыя грызціся ў абарону "бедных" птушак, кожны дзень прыносяць згаладнелым лебедзям ды качкам свежыя батоны, а самыя мяккасардэчныя бабулі нават спецыяльна вараць для іх кашы.
Некалькі гадоў таму тут можна было назіраць такія рэдкасці, як маранка (Clangula hyemalis), нырок-плёсаўка (Aythia marila), лебедзь-клікун (Cygnus cygnus). Гэты год быў добры на вялікіх савукоў (Mergus merganser).
Чытаць далейБагушоўка - Рыбніца, 07.03.2009
09.03.2009 | HarrierПа словах Жоржа Гулеўскага, пазаўчора каля Рыбніцы крычалі шэрыя жураўлі (Grus grus), прычым больш чым пара.
Акрамя іх, больш ніякіх вясновых птушак ён не адзначыў. За тое палях на кратавінах ды іншых выступах сядзелі каля 20 касматаногіх канюхоў (Buteo lagopus).
Чытаць далейВясна на Маларытчыне
08.03.2009 | biotШостага сакавіка патэлефанаваў Саша Рак і паведаміў, што знайшоў першае ў гэтым годзе гняздо крумкача (Corvus corax), якое знаходзілася блізка да старога кладбішча Маларыты і мела ажно 7 яек! Гэта значыць, кладка была пачата дзесці 27-28 лютага!
Сёмага сакавіка вырашый прайсцісь па ваколіцам Маларыты. Па суботах вяду ў школе факультатыў, таму ўзяў яшчэ аднаго вучня з сабою. І вось тое, што нам пашчасціла пабачыць:
Вялікая белая чапля (Egretta alba) - 3 птушкі ў пойме ракі Маларыта.
Лебедзі-шыпуны (Cygnus olor)- 4, сядзелі на лёдзе возера. Што цікава, усе былі з кольцамі на лапах!!!
Палявы жаўрук (Alauda arvensis) - 1 птушка спявала ў паветры. (Яшчэ ў гэты дзень Янкевічу Ю. і Раку А. практычна ў тых жа месцах пашчасціла назіраць стайку з 16 жаўрукоў).
Трысняговыя стрынаткі (Emberiza schoeniclus) - адзначаны ў зарасніках трыснягу каля возера.Кнігаўка (Vanellus vanellus) - 1 (са слоў Янкевіча і Рака).
Чытаць далейНачныя вандроўкі
06.03.2009 | KiolkПершыя дні сакавіка выдаліся сонечнымі, але трошкі марознымі, і мы вырашылі ўвечары пахадзіць па лесу і паслухаць, якія з соў адгукаюцца, стандартная методыка ўлікаў з дапамогай галасавой стымуляцыі. Дадзеная методыка для нас даволі новая, таму ў першы вечар вырашылі далёка не ад’язджаць, а прайсціся ў ваколіцы Гродна, каля прафілакторыя “Купалінка”. Год таму я ў гэтым месцы ўжо чуў вушастую саву, таму разлічваў, што яе атрымаецца пачуць і цяпер, але яна ніводнага разу не адгукнулася. Настрой пачаў псавацца, пакуль з супрацьлеглага боку Нёмана не пачулі звонкі голас шэрай кугакаўкі. Было не зразумела, ці яна адгукнулася на нашае прайграванне ці крычала сама па сабе. На наступны вечар мы вырашылі з’ездзіць далей ад шуму горада і спыніліся на ландшафтным заказніку “Азёры”, што ў 20 км на поўнач ад Гродна. Наш маршрут праходзіў ад прыпынку Рыбніца да Багушоўкі. Дадзены біятоп уяўляе сабой сасновы лес, часам у перамешку з елкамі, ў якім знаходзяцца некалькі невялікіх верхавых балотцаў. Рыпеў снег пад нагамі, а месяц асвятляў нам шлях, наўкол было так ціха, толькі брэх сабак даносіўся да нас з навакольных вёсак. У гэтых мясцінах першага студзеня я чуў касматаногага сыча, таму спадзяваўся яго пачуць яго і зараз, але нам пасля 4 кропак адгукнуліся толькі казулі гучным гаўканнем.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ