Нашы назіранні

  • Сойка-драпежніца

    31.10.2014 | Harrier

    Сёння стаў сведкам незвычайнага (?) выпадку.

    Пачаўся ён таксама не вельмі звычайна - мы былі разам  з заолагамі з 5 курса на палявой экскурсіі. Памалу ішлі ўздоўж Нёмана, стараючыся не прапусціць птушак навокал. 

    Птушкі былі, але не толькі яны (пра вавёрак у іншым назіранні). На нашым шляху мы сустрэлі мінімум 5 вялікіх жаб, якія даволі павольна (было толькі каля 5 градусаў вышэй нуля) прыгалі ў бок Нёмана. Як мы зразумелі - на зімоўку пад воду.  Вада была не так і далёка - ў некалькіх метрах.

    І вось, калі я вяртаўся ўжо сам праз гэтыя ж месцы, заўважыў двух соек. Я прыпыніўся і стаў чакаць на іх рух. 

    Адна з птушак саскочыла на зямлю і стала там нешта дзяўбсці. Хутка я пачуў негучны, але выразны піск і зразумеў, што гэта - жаба, якая прыгала да вады!

    Я паспрабаваў навесці фоцік на сойку на зямлі, але, хаця адлегласць і не была далёкай, апарат факусіраваўся на ўсім, акрамя птушкі - перашкаджалі шматлікія галінкі i ствалы дрэваў побач з сойкай.

    Яе напарніца не прымала ўдзелу ў драпежніцтве і чакала таварку на дрэве побач.

    Хутка наступіла развязка - сойка ўзяла жабку сярэдніх памераў у дзюбу і пераляцела за мяне. Я зноў не паспеў зрабіць здымак...

    Чытаць далей
  • Сонца, вада і птушкі: на Нёмане і вадасховішчах

    28.10.2014 | Harrier

    Чарговая экскурсія на птушак даліны Свіслачы і Нёману пачалася не зусім звычайна - перад уездам у вёску Дарошавічы мы заўважылі сокала, які хутка і нізка ляцеў над полем. Потым сокал сеў, але без бінокля было далекавата, каб добра разгледзець яго.

    Пакуль мы раскручвалі трубы, птушка паляцела далей у бок вёскі, але там, на дрэвах саду праз некалькі секунд "ператварылася" у карагольчыка. Так мы і не зразумелі, ці то з самага пачатку быў карагольчык, ці то сокал-дрымлюк. А карагольчык і сядзеў у садзе адначасова з сокалам на поле...

    Аднак пачатак быў выдатны - свяціла яркае і нязвыклае для восені сонца, мароза ўжо не было, хаця ў цяні высокай сухой і пажухлай травы бялеў шарак.

    На Нёмане - на колькі можна было бачыць з пагорку Дарошавіч - сядзелі качкі-крыжанкі і адзінкавыя вялікія белыя чаплі. Хутка пачалі пралятаць у бок Свіслачы вялікія бакланы (якіх потым аказалася пад 200 птушак), а потым і група шыпуноў з характэрнай размрвай крылаў і клікуноў, якія час ад часу пакрыквалі:

    Чытаць далей
  • EuroBirdwаtch-2014 пад Гродна 5 кастрычніка

    05.10.2014 | vorobyshek

    Падчас чарговай традыцыйнай экскурсіі на вадасховішча на р.Нёман у в.Дзекалавічы і на р.Свіслач у в.Карозічы (Гродзенскі раён),  прысвечанай Еўрапеўскім дням назіранняў за птушкамі, 30 сябраў Гродзенскага аддзялення пабачылі і пачулі 41 від птушак, сярод якіх найбольш цікавымі былі арлан-белахвост, шэрашчокая коўра, нырок-плёсаўка.

    Агульныя вынікі выглядаюць наступным чынам:

      1. Грак - 28

     

    2. Лыска - 400

     

    3. Рудахвостка-чарнушка - 1

     

    4. Сарока -1

     

    5. Вялікая коўра - 33

     

    6. Палявы верабей - 7

     

    7. Шпак - 60

     

    8. Вялікая сініца - 15

     

    9. Крумкач - 17

     

    10. Белая пліска - 7

     

    11. Звычайная зелянушка - 20

     

    12. Звычайная стынатка - 9

     

    13. Качка-крыжанка - 100

     

    14. Лебедзь-шыпун - 27

     

    15. Шчыгел - 31

     

    16. Жаўрук палявы - 8

     

    17. Чайка- рыбачка - 25

     

    18. Лебедзь-клікун - 19

     

    Чытаць далей
  • Eurobirdwatch-2014 4 кастрычніка ў Гродна: ад малога да вялікага

    04.10.2014 | vorobyshek

    Сёння традыцыйна Гродзенскім аддзяленнем ладзілася назіральная пляцоўка ў парку Жылібера. Усе жадаючыя гарадзенцы рознага ўзросту назіралі за птушкамі ў трубы і біноклі, фатаграфаваліся і атрымалі ў падарунак паштоўкі і налепкі. Нягледзячы на цёплае і сонечнае надвор'е відаў атрымалася адзначыць няшмат.  Аднак, пад час працы пляцоўкі акрамя звычайных для усіх галубоў, крыжанак ды шпакоў ў цэнтры горада пашанцавала яшчэ пабачыць крумкачоў і мігруючых гусей.

    Агулам ў назіраннях прынялі ўдзел 175 чалавек:  111 дарослых і 64 дзетак. Акрамя мясцовых жыхароў горада завіталі на пляцоўку госці з Літвы і Расіі і маладыя (маладажоны). 

    Вынікі сённяшніх назіранняў:

    1. Голуб шызы - 85

    2. Крыжанка - 28

    3. Звычайны шпак - 430

    4. Шэрая варона - 5

    6. Крумкач - 3

    7. Гусі  sp. - 92

    Таццяна Смыкоўская, здымкі аўтара

    Чытаць далей
  • Дапамажыце вызначыць птушак Ірану

    01.10.2014 | sunboy

    Сябры, занесла мяне ў гэтым годзе на гару Сабалан у Іране, там нафоткаў я некаторых птушак, дапамажыце, калі ласка, вызначыць, бо сам магу памыліцца...
    Дзякуй, Ваш Юрка Бакур =)

    Чытаць далей
  • У нас рэкорд!

    29.09.2014 | Esculapweb

    У мінулым годзе на спаборніцтвах па спартыўнай арніталогіі наша каманда “Без Сямёна” была трэцяй з 99 відамі. Сёлета мы падрыхтаваліся больш грунтоўна і ўсе нашыя рэкорды, і папярэднія “ з Сямёнам “ і “ без “ – былі пабітыя. Максімум, які у нас быў – 104 віда. Цяпер 106.

    Прыехалі ў Шаркаўшчыну загадзя, за два дні да чэмпіянату, каб правесці разведку і ўсё абдумаць. Ітак, “ BS “ – Будзем Спаборнічаць!

    Першы вечар быў тэарэтычны, абмяркоўвалі ўсе варыянты, якія, шчыра кажучы, былі гаспадарамі шаркаўшчынскімі, даўно абмяркованы. У пятніцу пятага перайшлі да спраў.

    Адным з асноўных накірункаў былі назіранні за птушкамі на Браслаўскіх азёрах. А калі быць дакладным – на возеры Дрывяты, на беразе якога і стаіць сам Браслаў. Нам з Дзянісам яшчэ не прыходзілася тут бываць, тым больш гэтая паездка для нас выклікала цікавасць. Перш за ўсё разлічвалі на нейкіх качак, асабліва паўночных, тым больш што труба сёлета у нас моцная і каго-небудзь вельмі хацелася разглядзець.

    Чытаць далей
  • ФОТОАЛЬБОМ О ПГРЭЗ

    26.09.2014 | pva

     

    Вот, наконец-то, вышел в свет шикарный фотоальбом с прекрасными фотографиями: «Заповедная территория: ЖИЗНЬ после катастрофы». Фотоальбом показывает уникальную красоту богатейшего животного и растительного мира, неповторимость живописных ландшафтов Полесского государственного радиационно-экологического заповедника. Тираж 1520 экз. Формат 70х100\8.  399 с.

    Автор фотоальбома (фото и текст) – старший научный сотрудник научного отдела экологии фауны ПГРЭЗ, орнитолог, прекрасный и неутомимый фотограф – ЮРКО Валерий Васильевич.

    С искренними поздравлениями и наилучшими пожеланиями в дальнейшей творческой и научной деятельности. Коллеги по работе и хобби: Пенькевич В.А. и Лукашевич В.Н.

    Чытаць далей
  • Бёрдрэйс як шанец пачуць стук сэрца прыроды

    24.09.2014 | vorobyshek

     Калі злучаешся з прыродаю, 

    пачынаеш разумець,

    колькі несапраўднага ў тваім жыцці.

    Чарговыя спаборніцтвы па бёрдрэйсу – спартыўнай арніталогіі – прайшлі ў Беларусі на мінулых выходных. Традыцыйна далучыліся да іх і гарадзенскія аматары птушак – жаночая каманда “Гарадзенскія кралькі” і мужчынская –   "Кронан". 

    А шостай гадзіны раніцы пачынаецца адлік часу, за які каманды павінны як мага больш ідэнтыфікаваць навакольных пярнатых. На самым пачатку – толькі ціш і спакой. Але пакрысе пачынае няспешна-велічна ўзыходзіць Ра – бяззменны дырыжор, які задае пульс жыццю з самага пачатку яго стварэння. 

    Чытаць далей
  • Як чайка-рагатуха з'ела перапёлку

    16.09.2014 | biot

    Назіраў сення, як перапёлка паляцела праз мора, а за ею стая рагатух. Чайка збіла птушку ў мора, а потым медлена села на воду. Іншыя чайкі спрабавалі атабраць здабычу, але рагатуха хутка заглынула перапёлку... 

    Адбылося гэта ў г.Батумі (Грузія)

    Чытаць далей
  • Трэмля верасня 2014

    14.09.2014 | svyat08

     Пасля сённяшняй паездкі на рыбгас "Трэмля" з'явілася шмат інфармацыі і пытанняў, таму вырашыў дадаць матэрыял адразу ў назіранні.
    Раніцу пачаў з 40 кіламетровай паездкі "не ў той бок". Справа ў тым, што раней збіраўся ехаць адразу на "Трэмлю",
    але Harrier перайначыў мяне і я зноў паехаў на Шулёнкаў)).
    Шуленак застаўся там толькі адзін

    Далей на трэмлю...
    Па дарозе сустрэў пару крумкачоў, якія даволі смела ганялі Арляца (мабыць малога)

    "Трэмля" сустрэла мяне дзясяткамі шэрых і вялікіх белых цапель,чорным каршуном, балотным лунём і многімі іншымі птушкамі.
    Заўважыў пару Клікуноў з адным маладым. Пытанне: ці пачалася ўжо ў іх міграцыя?
    На спушчанай сажалцы адпачывалі сотні розных чаек, с дзясятак белахвостых арланаў, вялікія бакланы.

    Нажаль, ня ўсе бакланы паляць на юг...

    Чытаць далей