Назіранні зімуючых птушак у Беларусі ўжо пачаліся – далучайцеся!

winter birding

Шаноўныя сябры!    

Сёння пачалася календарная зіма. Традыцыйна, ўжо ў шосты раз з Вашай дапамогай мы хацелі б занесці ў табліцу Зіма 2016-2017 месцы і даты (першых) сёлетніх рэгістрацый тых відаў, якія а) прылятаюць да нас выключна на зімоўку (чачоткі, амялушкі, касматаногія канюхі і г.д.) і таксама прасачыць дзе ў Беларусі зімуюць тыя віды, якія застаюцца з намі б) незаўсёды (напрыклад, сокал-пустальга), с) застаюцца не ва ўсіх рэгіёнах (напрыклад, шэрыя ці вялікія белыя чаплі, берасцянкі) або д) напэўна паўсюль, але ў невялікай колькасці (чорныя дразды, крапіўнікі, зімародкі) і е) некаторыя з тых відаў, якія гняздуюць у нас у невялікай колькасці, але ў значна большай зімуюць (гогалі, вялікія і даўганосыя савукі, савукі-луткі).

Для птушак з катэгорыі а) і е) цікавыя даты першых рэгістрацый у нас на зімоўцы, для птушак з катэгорый б) с) д) хутчэй даты іх рэгістрацый на працягу менавіта календарнай зімы ці блізкіх да іх з лістапада.

Каб Вашы дадзеныя трапілі ў табліцу, калі ласка, ў каментарах пад ёй пазначайце від, дату (першай) з ім сустрэчы, раён, імя і прозьвішча назіральніка(ў),і тое цікавае пра назіранне, што палічыце патрэбным. Невялікія па памеру здымкі ці відэа вітаюцца. Дадзеныя для розных раёнаў могуць быць занесены асобна.

 

Нагадваем, што шля выкарыстання дадзеных у навуковай публікацыі дазвол аўтара(ў), спасылка на яго (іх) і табліцу абавязковыя.

Дзякуй! Цікавых назіранняў і добрага зімовага настрою!

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага