Запрашаем на сэмінар-сустрэчу студэнтаў – сябраў АПБ

Семінар з удзелам прадстаўнікоў Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF адбудзецца ў Мінску, ў нядзелю 31.01.2010, з 10 да 16.00 у будынку Рэспубліканскага экалагічнага цэнтру дзяцей і юнацтва (РЭЦДзЮ), ў якім на пярэдадні ў суботу будзе адбывацца з’езд АПБ.
Такім чынам, удзельнікі семінару – студэнты, магістранты і аспіранты-сябры АПБ змогуць паўдзельнічаць і ў з’ездзе арганізацыі (яго падрабязная праграма і мапа са схемай як трапіць у будынак, тут: 30 студзеня – чарговы з’езд АПБ).
Праезд да Мінску і назад, абед у суботу, а таксама сняданак і абед у нядзелю і начлег у гатэлі РЭЦДзЮ з суботы на нядзелю будуць аплачаны арганізатарамі.
Пад час семінару плануецца абмеркаваць карысці і крытэры стварэння студэнцкіх груп АПБ у розных гарадах і ВНУ Беларусі, магчымае супрацоўніцтва з Моладзевым камітэтам Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF, магчымасці рэалізацыі міні-праектаў студэнцкіх груп АПБ у 2010 годзе і першаснае планаванне дзейнасці, а таксама сумеснае правядзенне мерапрыемстваў па назіранням і вывучэнню птушак студэнтаў з розных гарадоў і ВНУ.
Для таго, каб прыняць удзел у семінары (і з’ездзе АПБ), калі ласка, паведаміце сваё Імя, Прозвішча, факультэт, курс/год і ВНУ, а таксама кантактныя дадзеныя – мабільны тэлефон і е-мэйл арганізатару семінару Дзьмітрыю Вінчэўскаму або СМСкай на тэл. +375 336 887589, або на е-мэйл: harrier@tut.by
З задавальненнем адкажу на любыя пытанні, звязаныя з семінарам і яго праграмай.
З-за таго, што колькасць удзельнікаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, хто даслаў свае заяўкі першымі і да 28.01.2010.

На здымку – пад час аднаго са студэнцкіх семінараў АПБ
 

Comments

Ананім (госць) - 24.01.2010 - 12:45

Может пора проявить себя на деле, и вместо речей заняться делом!!!!!!!!!!!! ЛЕБЕДИ погибают, им нужна помощь, найти их вы сможете напротив дома по улице Маяковского 14 (ближе к Червенскому рынку) есть спуск к водоканалу (на стороне ТЭЦ).

 Насколько мне известно им уже помогают, а вот горячиться не стоит: естественно никто из орнитологов не равнодушен к этой проблеме, но ведь всем не поможешь. Такие холода и недостаток пищи могут не пережить многие птицы. Сегодня передовали, что такая, почему-то, "анамальная зима продержиться до апреля", хотя зима и должна быть зимой. Не даром же месяца называют: студзень, люты, снежань.

 Вы говорите о видимой проблеме, а сколько еще есть мелких птиц, которым нужна наша помощь. Вчера мы из семи сов в Кобринском парке увидели только одну. Были обследованы все деревья, где они могли бы быть, и никаких следов их пребывания.

 Лучше повесить кормушку и подкладывать туда корм как делают это все орнитологи. А вот вам и история в пример, что всем не поможешь:

 Одна российская актриса любила ходить в парк и кормить голубей. Она делала это регулярно. И вот в один из дней мимо проходил мужчина и, глядя на нее, призрительно сказал: "Вот вы кормите этих мерзких птиц, а в Африке голодают дети!" На что актриса незамедлительно протянула ему батон и сказала: "Держите, если вы докинете, я буду только рада."