Запрашаем на з’езд АПБ у Мінск!

У апошнюю суботу студзеня, 27.01.2018, у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) адбудзецца ХХІ з’езд АПБ, які абяцае быць цікавым і важным для будучага арганізацыі (выбары Старшыні і сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі).

Праграма XХІ з’езду

грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

субота, 27 студзеня 2018 года

г. Мінск, актавая зала РЦЭК, вул. Макаёнка 8.

Хол: з 9.00 рэгістрацыя ўдзельнікаў. Прыѐм сяброўскіх унёскаў на 2018 год. Фотазона. Майстар-класы.

Для дзяцей: Інтэрактыўныя гульні на florafauna.by. Малюем плакаты. Гульнятэка.

 

10.00 – 10.10 Адкрыццё з’езду. Вітальныя словы

10.10 – 10.40 АПБ ў 2017 годзе. - Аляксандр Вінчэўскі

10.40 – 11.00 Арол, чайка або… – выбіраем птушку 2018 года!

11.00 – 11.15 Драпежнікі, кажаны, чырвоны дуб: што агульнага паміж імі? - Мікалай Чэркас, Лядскія

11.15 – 11.30 Шчыгел - птушка 2018 года. - Сямён Левы, Барысаў

11.30 – 12.00 Перапынак на каву

12.00 – 12.20 Беларусь у Атласе птушак Еўропы. - Настасся Кузьмянкова, Сасновы Бор

12.20 – 12.40 Рыбы і гнёзды. - Максім Нямчынаў, Мінск

12.40-13.00 Драпежныя блогеры: навошта мы сочым за ваўкамі Белавежскай пушчы. - Юрась Ускоў, Мінск

13.00 – 13.15 Конкурс для ўдзельнікаў з’езду «Што за птушка?»

13.15 – 13.30 Агульны здымак

13.30 – 14.30 Перапынак на абед.

Паказ відэа. Падвядзенне вынікаў конкурсу «Што за птушка?».

14.30 – 14.50 Найбуйнейшыя праекты Літоўскага арніталагічнага таварыства. - Лютаўрас Раўдонікіс, Вільнюс

14.50 - 15.10 У пошуках палятухі. - Андрэй Абрамчук, Брэст

15.10 – 15.25 Украінскае таварыства аховы птушак. - Таццяна Кузьменка, Кіеў

15.25 - 15.40 Клуб200 АПБ ў 2017 годзе: сенсацыі і рэдкасці. - Дзьмітры Вінчэўскі, Гродна

15.40 – 16.00 Працэдурная частка:

Справаздача Старшыні АПБ. Фінансавая справаздача. Справаздача Рэвізійнай камісіі. В. Грычык, А. Вінчэўскі, В. Кулік

16.00 – 16.30 Выбары ў Цэнтральны савет і Рэвізійную камісію АПБ

16.30 – 17.05 Свабодны мікрофон (да 5 хв. выступы ўсіх ахвочых)

17.05 – 17.15 Адказы старшыні і дырэктара АПБ на пытанні з залы

17.15 – 17.30 Абвяшчэнне вынікаў выбараў у Цэнтральны савет і Рэвізійную камісію АПБ.

Закрыццё з’езду.

 

Падрабязней вытрымкі са Статута АПБ наконт выбараў і іншых працэдур ТУТ

Здымак палявых вераб’ёў Уладзіміра Бондара

 

Comments