Абноўлены варыянт афіцыйнага сайту АПБ чакае на вашыя заўвагі і прапановы

    Хутка будзе амаль два гады, як 10 красавіка 2008 году адбыўся першы ўзлом афіцыйнага сайту АПБ www.ptushki.org , пасля чаго да гэтага часу там абнаўляліся практычна толькі навіны, абвесткі і працаваў форум.
І вось, нарэшце, цяпер кожны можа пакінуць свае заўвагі і прапановы пра тое, што пакуль атрымалася зрабіць з абнаўленнем афіцыйнага сайту, які пакуль знаходзіцца тут: www.new.ptushki.org

    Якім чынам будзе арганізаванае абмеркаванне і як будуць улічвацца ці адкідацца заўвагі і прапановы, не зразумела.
Можна пакідаць іх у каментарах да гэтай навіны, альбо на форуме афіцыйнага сайту тут:
http://www.ptushki.org/forum/viewtopic.php?t=2342
На момант размяшчэння гэтай навіны там было Праглядаў 13, каментаў-0.
Таму хто, калі не мы зможам дапамагчы карыснаму і патрэбнаму абнаўленню-ўзнаўленню працы www.ptushki.org ?

На здымку – скрыншот з галоўнай старонкі птушкі.орг
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Comments

Дзіма, навошта так сьцябацца з сяброў нашых... гэта новы пачатак, там нават баннэр на birdwatch.by ёсьць, вось толькі тыповасьць беларускіх сайтаў (афармленьне па-беларуску, а ўсё астатняе па-расейску) пачынае раздражняць.......

2freelancer

А ў чым сьцёб? Здаецца, афіцыйна папрасілі дапамагчы. Ў мяне ўжо сьпіс прапаноў больш-менш сьпее. Як будзе больш часу, пракаментую тут.

согласен с фрилансером, что хотя бы 50% новостей сделать на белорусском несложно, особенно с программой-переводчиком Белазар. На беларуски и обратно она переводит лучше, чем любые переводчики с языков других групп. Другое дело, насколько востребованы новости на белорусском в нашем обществе. Я знаю только 2 бёдучеров постоянно разговаривающих на родна мове. Школьники (и учитель) в Минске, когда Юра Б. рассказывал про казахстанских красоток, жаловались, что Птушки и мы на белорусском, а им совсем в облом не на русском читать, да и шумели возможно потому как напрягаться и переводить с белорусского рассказ не хотелось...

 паўтару...

 вось толькі тыповасьць беларускіх сайтаў (афармленьне па-беларуску, а ўсё астатняе па-расейску) пачынае раздражняць

я не казаў пра беларускую мову, пра яе патрэбу і г.д. Я казаў пра тыповасьць інфармацыйных рэсурсаў - навошта сайту шапка беларуская, калі ў яго ўсё астатняе расейскае?

па поваду Юры Б. магу сказаць, што праблема арганізатараў, што яны не папярэдзілі ў афішах, што аповед будзе па-беларуску. Тады б "няведаюшчыя" мовы сваёй туды проста б не прыйшлі... і я не зьбіраюся зь беларусамі размаўляць на іншай мове толькі таму, што камусьці "в облом не на русском читать"...

 

АВ (госць) - 07.02.2010 - 23:26

In reply to by freelancer

шапка і ўсё астатнее на беларускам - дык і добра, што не ўсё па руску. Трэба не з гэтым змагацца, а з тым, што мала інфы на беларускам. АПБ, здаецца, заўсёды піша свае аб'явы па беларуску. Дзеткі - будучыня Беларусі і іх трэба заахвочваць, а не гвалтаваць. Як - другая справа.

Калі ўжо пра мову апчалося, ўстаўлю свае 5 капеек.

Як Кіолк паставіў на нашым сайце абвестку пра будучыя Зоочацьвяргі я яму напісаў, што дакладна ведаю, што Ю.Б. ніколі не выступае на расейскай, таму варта замяніць назву на беларускую. Што і было зроблена.

Ідзем далей. праграма апошняга з'езду з некалькімі памылкамі і на афіцыйным сайце, і ў друкаваным выглядзе была толькі па расейску. Аднак пад час з'езду атрымалася, што амаль усе навукоўцы (акрамя немца) выступалі па-беларуску! І найлепш атрымалася "на мове" распавесьці С.В. - як ён сам часта падкрэсьлівае - рускаму. Дык хто каго ўводзіць у зман і навошта?

Наконт навінаў на сайце(тах). Наўрацьці мае сэнс траціць час на тое, каб перакладаць для яго навіны замежжа, якія ўжо існуюць на расейскай. Іншая справа з навінамі, якія перакладаюцца з іншых моваў. тут варта было б карыстацца менавіта беларускай - як адбываецца на нашым сайце і было на сайце птушкі.орг яшчэ ў 2007 годзе - зайдзіце і пачытайце. Яшчэ іншая справа, што арыгінальных перакладаў нават на расейскую цяпер там няма (адзінкавыя выключэньні толькі пацверджваюць правіла) - ўсё гэта перапошчаныя з расейскіх ці замежных сайтаў на расейскай мове падрыхтаваныя гэтымі сайтамі матэрыялы.

Канешне, і гэта карысна - людзі самі не шукаюць, а знаходзяць нешта цікавае ў выглядзе падборкі. Але гэта паказвае ўзровень сайта.

 

АВ (госць) - 08.02.2010 - 01:00

In reply to by АВ (госць)

Кстати, если бы они те же русские новости перводили на белорусский - смысл перепосту бы добавлялся, а так конечно странно выглядит. Тогда и с бёдуоч.бай можно копировать новости на птушкиорг, или он получается хуже российских медиа, в инфо которых при перепосте даже глупости и ошибки не исправляются?!

Vinsent (госць) - 08.02.2010 - 11:30

In reply to by АВ (госць)

Беларусы, я вас заклікаю, браце, не губляйце, мовы роднай не губляйце, мы жывем пакуль наша мова льецца, але зараз наша слова ў небяспецы!

Nadzejka (госць) - 08.02.2010 - 17:04

In reply to by Vinsent (госць)

Таксама хацелася б пакінуць меркаванне наконт новага выгляду сайта ptushki.org. Выбачайце, кали штосьці не так зразумела. 1. Інфа ў стушцы злева. Я б памяняла месцамі блок са спасылкамі на ЖЖ, блогі і блок з інфой пра конкурсы, акцыі, каляндар. На маю думку, акцыі больш актуальная інфа. Блогі - гэта ж проста кантакты. 2. Лагатып арганізацыі займае зашмат месца - амаль паўэкрана, да таго ж вакол яго белая пляма Па памеры мне падабаўся больш варыянт на старым сайце. 3. Яшчэ чвэрць ад старонкі займае птушачка з твітэру. А рэальная, неабходная інфапра дзейнасць арганізацыі, навіны пачынаюцца па за экранам. Вось такое меркаванне.

Першыя ўражаньні

(Новы) Сайт птушкі.орг і яго старонкі не ўспрымаюцца як нешта прадуманае ў колерах-шрыфтах ды іншым дызайне. Магчыма, справа ў прызвычаеньні, якога пакуль няма. Але хутчэй менавіта ў адсутнасьці дызайну як такога.

Аказваецца, ў вялікім пустым акне з самага верху нешта павінна паказвацца пра птушак у якасьці прэзентацыі! Але, напрыклад, у мяне, там проста шэрая пляма –і, на жаль, не ў мяне аднаго. Я думаў, што гэта пакуль недапрацаваная частка і так яе ўспрымаў… Як людзі, якія будуць бачыць тую ж пустую пляму могуць здагадацца, што там нешта цікавае бачаць іншыя?

Галоўнай і самай важнай навіной з самага верху ёсьць магчымасьць праглядаць навіны на твіттэры. Ці гэта галоўнае? Колькі чалавек ім карыстаецца?

Тры карцінкі квадратнага і таму дзіўнага кшталту ў мяне не актыўныя, таму не зразумела, што яны там робяць.

Падзел на раздзелы невыразны і не зразумелы. Чаму было не перанесьці тое, што было на старым сайце, з выразнымі кнопкамі пад шапкай і больш падрабязным падзелам зьлева зьверху?

Наконт раздзелаў:

Лічу неабходным дадаць кнопкі Назіранні, Галерэя і Вызначальнік, пры націску на іх чалавек аўтаматычна трапляў бы ў адпаведныя раздзелы на сайце Бёдуотч.бай.

Вызначальнік на БУ.Бай можна было б напоўніць тэкстамі з Птушак Еўропы, фотаздымкамі з Галерэі, Гукамі птушак з Ксено-канто, фільмікамі нашых бёуотчараў і спасылкамі на месцы назіранняў і апошнія назіранні.

Ў сваю чаргу на БУ.Бай з’явяцца кнопкі Пра АПБ, Што мы робім? Як дапамагчы (птушкам і АПБ), якія будуць непасрэдна весьці на афіцыйны сайт АПБ на гэтыя раздзелы.

 

Пра Навіны.

Цяпер яны чамусьці ідуць ў дзьвюх слупках. Фотаздымкі малюсенькія або іх зусім няма.

Не зразумела, навошта зьверху аранжавым колерам вылучаныя ключавыя словы –тэгі? Яны толькі адцягваюць увагу ад тэкста і прынцыпова нічога карыснага не дадаюць (акрамя вялікіх грошай і працы распрацоўшчыкам). Чаму не зрабіць як робяць іншыя інфармацыйныя сайты – іншыя артыкулы на гэтую тэму і спасылкі на іх?

Для таго, каб нешта знайсьці па аднаму слову, ставяць звычайна Пошук па сайту. Навошта выдумляць непатрэбныя рэчы? Хто імі будзе карыстацца?

Навошта на новы сайт было перацягваць старыя навіны за 2007-2009 гады? Гэта зноў жа, як разумею, заняло шмат часу і шмат грошай. Звычайна сайты ставяць знізу Наш стары сайт (і гады, за якія там можна знайсьці інфу). І хаця прыйдзецца плаціць за хостынг і імя старга сайту, думаю што колькасьць патрачаных на ператаскваньне навін на новы сайт несувымерна большая.

Мне таксама дзіўна ўбачыць БУ.бай у партнёрах разам з Дзікай прыродай. і БЛІ.

Калі гэта другі сайт АПБ, спасылка на яго павінна ісьці неяк інакш – або праз адпаведныя раздзелы (гл.вышэй), або як Наш іншы сайт.

Памылак вельмі шмат – што, напрыклад, падумаюць наведвальнікі, калі назва арганізацыі за капірайтам напісана з двума памылкамі? А як можа быць такое: Вальдшнеп, Вяртлявая камышоўка? Гэта на якой мове?

 

На мой погляд, Форум на гэтым сайце зусім не патрэбны.

Як шмат дзе зроблена пад старонкамі, ёсьць адваротная сувязь, праз якую можна задаць пытаньне ці напісаць каментар. Каментар-пытаньне павінен прыходзіць на пошту мадэратара і дырэктара, а ўжо яны могуць накіраваць іх адпаведным супрацоўнікам для рэакцыі-адказу.

Цікава, што анкеты знаходзяцца ў… Медыятэцы! Ніколі б не падумаў бы іх там шукаць.

Ніводны здымак не падпісаны – хто аўтар ці мае капірайт на яго.

Карацей, працы яшчэ шмат. Але можа гэта і добра?