Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.
Акрамя цікавай праграмы (гл. ніжэй), перад пачаткам канферэнцыі будзе адкрыта выстава конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2010”.
Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2009 годзе і выстаўленых на гэтай выставе, замовіць для сябе любыя здымкі з яе фарматам 20Х30 см за 6.000 руб., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”. Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў і артыкулаў атрымаюць каштоўныя прызы пад час канферэнцыі.
Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць:
Майкі-саколкі (рознага колеру мужчынскія і блакітныя жаночыя) з выявай Пустальгі-Птушкі 2010 году;
палявыя вызначальнікі “Птушкі Еўропы” (Варшава, ПВН, 2000) на беларускай мове,
відэавызначальнік на 2х DVD “Птушкі Беларусі. 130 відаў” з кароткімі фільмікамі для вызначэння; выдатныя аўтарскія фотаздымкі птушак з мінулых фотавыстаў, CD з галасамі і здымкамі “Птушкі Еўропы” і “Галасы Птушак Беларусі”,
Беларускія арніталагічныя бюлетэні “Subbuteo” за розныя гады, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.
Пад час канферэнцыі можна заплаціць сяброўскія складкі за 2010 год і далучыцца да сябраў АПБ, пакуль памер сяброўскіх складак не павялічыўся (асабістая – 10.000 руб., сямейная – 11.000 руб., ільготная (школьнікі, студэнты і інш.) – 7.000 руб., Клуб “Рэдкая птушка” – 15.000 руб.)
Праграма
Адкрытай канферэнцыі “Мы і птушкі”
Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!
Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна
20 лютага, субота
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі.
10.10-10.50 “Арлан-белахвост у Польшчы ў 1994-2008 гады”. – д-р Дарота Завадзка (Варшава, Польшча)*
10.50-11.15 “Уражанні аб прыродзе і птушках Паўднёва-Усходняга Алтаю".– д.б.н. Васілій Грычык (Мінск)
11.15-12.00 “Як паспяхова ахоўваць сокала-пустальгу - на прыкладзе дзеянняў у Цэнтральна-Усходняй Польшчы” – Міраслаў Жэнпала (Седльцэ, Польшча) *
12.00-12.20 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.20-12.50 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2009 год і план дзейнасці аддзялення на 2010 год.
Узнагароджанне пераможцаў абласнога этапу конкурсу на лепшую выяўленчую работу “Шэрая гусь – Птушка 2009 году”.
12.50-13.15 “Шыбы – прычына ненаўмыснага забойства мільёнаў птушак.” – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)
13.15.-13.30 ВідэаКонкурс на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў (з дапамогай вызначальнікаў).
13.30-14.30 Перапынак на АБЕД. Сталовая гімназіі, комплексны абед будзе каштаваць каля 5000 руб.
14.30-15.00 Падвядзенне вынікаў конкурсаў на веданне птушак і ўзнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: “Лепшыя фотаздымкi году”, “Лепшыя клубы “Крылаты дазор” году”, “Лепшы артыкул у “Кабцы”, “Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны”., “Лепшыя журналісты” ды іншых.
15.00-15.25 “Цецяруковыя ў Белавескай пушчы – мінулае і сучасны стан”- к.б.н. Мікалай Чэркас (Брэст)
15.25-15.40 Слайд-шоў “Птушкі Аўгустоўскай пушчы” – Станіслаў Завадзкі (Варшава, Польшча)
15.40-16.10 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму “Тры дні ў Белавескай пушчы”. – рэжысёр Віталій Гуменны (Гродна)
16.10 -16.30 Перапынак на каву і гарбату
16.30-16.55 “Беласпінны дзяцел у Беларусі” – Генадзь Міндлін (Мінск)
16.55-17.10 Слайд-шоў “Птушкі Гарадзеншчыны” – Дзьмітры Якубовіч (Гродна)
17.10-17.35 “Сярод ста найлепшых - першы год сайту АПБ www.birdwatch.by“ – Яўген Сліж (Гродна)
17.35-17.50 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.
19.00-23.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт - 25.000 руб.
* прэзентацыі на польскай мове будуць сінхронна перакладацца на беларускую.
У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by
КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !
Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!
Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82
Праезд да прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсьці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).
Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1000 руб.).
21 лютага, нядзеля
Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА” Гродна-Азот” у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 17 лютага.
Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.
10.00-17.00. Для адмыслова запрошаных у памяшканні гімназіі адбудзецца
Семінар “Рэгіянальныя і студэнцкія групы АПБ – плануем міні-праекты разам”
Чакаем Вас !
На здымку А.Храмогінай – пасля адной з папярэдніх канферэнцый.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 07.02.2010 - 22:26
А дзе я? Здаецца я паспеў на
А дзе я? Здаецца я паспеў на калектыўны здымак у мінулым годзе...
АВ (госць) - 07.02.2010 - 23:21
In reply to А дзе я? Здаецца я паспеў на by Kiolk
а это не 2009 год, это
Harrier - 08.02.2010 - 00:58
In reply to а это не 2009 год, это by АВ (госць)
Гэта здымак з ужо далёкага
Гэта здымак з ужо далёкага 2006 году...
biot from India (госць) - 11.02.2010 - 08:07
In reply to Гэта здымак з ужо далёкага by Harrier
Eh, zhalko, chto ne smogu
Kiolk - 11.02.2010 - 08:34
In reply to Eh, zhalko, chto ne smogu by biot from India (госць)
Ух... І як там,
Ух...
І як там, цёпла...?))
Чакаем здымкаў...
АВ (госць) - 11.02.2010 - 09:30
In reply to Eh, zhalko, chto ne smogu by biot from India (госць)
da, жалко биота:)
Harrier - 11.02.2010 - 11:49
In reply to da, жалко биота:) by АВ (госць)
Biot даслаў з Індыі вялікі
Biot даслаў з Індыі вялікі рэпартаж з вялікай колькасьцю здымкаў. Спадзяемся, што ўвечары разьмесьцім у Назіраннях.