Патрэбныя любыя здымкі розных відаў кулёнаў

     Міжнародная працоўная група па тонкадзюбаму кулёну (Slender-billed Curlew Working Group (SBCWG)) – найбольш таямнічаму куліку на планеце – просіць усіх фатографаў прадставіць свае здымкі любых відаў і падвідаў кулёнаў, асабліва зробленыя ў Еўропе або Заходняй Азіі. Мэта – лепш вызначаць адзначаных у палявых умовах любых кулікоў з гэтай групы, якія паходзяць з Палеарктыкі. 

Такім чынам, патрабуюцца здымкі наступных відаў і падвідаў:
• Танкадзюбы кулён N tenuirostris
• Вялікі кулён N arquata arquata
• N a orientalis
• N a suschkini
• Сярэдні кулён N phaeopus phaeopus
• N p alboaxillaris
• N p variegatus
• N p hudsonicus
Усходняя Еўропа, да якой геаграфічна адносяць Беларусь, ёсць адным з самых цікавых і маладаследаваных рэгіёнаў, з якіх патрэбныя любыя здымкі кулёнаў.
Здымкі  або спасылкі на іх, калі яны размешчаны на агульнадаступных інтэрнэт-рэсурсаў, калі ласка, дасылайце на адрас rossahmed@gmail.com . Разам са здымкам або спасылкай патрэбна дадатковая інфармацыя: фатограф, дата і месца, дзе быў зроблены здымак. Найлепш дасылаць неапрацаваныя ў фотапраграмах здымкі, але калі няма арыгіналу, любыя фатаграфіі будуць вітацца.
 
Здымак вялікага кулёна Дзьмітрыя Якубовіча

Паводле www.birdwatching.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by