Яшчэ на самым пачатку, на сайце планаваўся вызначальнік-даведнік па птушках Беларусі, вось і надыходзіць час, калі ідэя можа ажыццявіцца і запрацаваць напоўніцу. Але, як і заўсёды, для гэтага паьрэбная дапамога карыстальнікаў сайта. Вашай увазе прапануецца прыкладны варыянт вызначальніка, і як ён будзе працаваць. Вельмі важна вашае меркаванне на гэты конт, а таксама парады, што можна дадаць ці прыбраць, асабліва па раздзелах відавога нарыса.
На старонцы спіса відаў будуць размяшчацца віды ў сістэматычным парадку на 3-ох мовах, таксама будзе магчымасць фільтраваць гэты спіс па некалькіх крытэрах.
1. Статус у Беларусі (гняздуючы, пралётны і г.д.)
2. Ахоўны статус у Чырвонай кнізе (1 катэгорыя, 2 катэгорыя і г.д.)
3. Колькасць у Беларусі (Шматлікі, адзінкавыя залёты і г.д.)
Трэба вызначыцца, па якіх паказчыках можна будзе сартаваць спіс, і дапамагчы скласці поўны спіс гэтых крытэраў, каб ён найбольш поўна апісваў авіфауну Беларусі.
На кожнай старонцы для асобнага віду:
1. Будзе здымак віду
2. Апошнія здымкі дадзенага віду ў нашай Галерэі
3. Апошнія назіранні з гэтым відам.
4. Відэа з гэтым відам.
5. Назва віду на іншых мовах.
6. Тэкставая частка, якая будзе разбіта на пэўныя раздзелы (вельмі важна вызначыцца з раздзеламі, магчыма нейкі прыбраць ці наадварот дадаць новыя).
7. Акрамя нейкай даведкавай інфармацыі, некаторыя раздзелы будуць патрабаваць спецыялізаванай інфармацыі, якую змогуць прадставіць спецыялісты па гэтых відах.
Вось прыкладны фронт працы.
Спадзяюся на вашую дапамогу і супрацу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Моўчадзь (госць) - 24.03.2010 - 17:28
Выглядае няблага. Трэба
Harrier - 24.03.2010 - 17:35
In reply to Выглядае няблага. Трэба by Моўчадзь (госць)
Каб пакарыстацца, трэба добра
Каб пакарыстацца, трэба добра прадумаць ужо зараз. Бо потым цяжка ўносіць зьмены як пачнем віды запаўняць.
АВ (госць) - 24.03.2010 - 17:48
In reply to Каб пакарыстацца, трэба добра by Harrier
дык гэта вызначальник, ци
Berkut - 25.03.2010 - 21:53
In reply to дык гэта вызначальник, ци by АВ (госць)
Хорошо было бы, если бы было
Хорошо было бы, если бы было много фоток какого - то вида по сезонам года, ( в смысле-в брачном наряде, в зимнем), разных возрастов, с разного ракурса:)
Kiolk - 26.03.2010 - 08:32
In reply to Хорошо было бы, если бы было by Berkut
У прынцыпе, на старонцы,
У прынцыпе, на старонцы, можна будзе праглядзець усе здымкі з гэтым відам у галерэі. Ці ёсць сэнс іх дубляваць і выбіраць адпаведныя. Наўрацйцці мы зможам і большасці відаў так запоўніць.
Але як варыянт, можна паспрабаваць гэта рэалізаваць, калі ў гэтым ёсць патрэба. У прынцыпе, для вызначальніка будуць выкрыстоўвацца ілюстрацыі да вызначальніка Птакі Украіны, дык можна было бы выкрыстаць малюнкі птушак у розным апярэнні.
/Але пытанне застаецца адчыненым і з ім трэба вызначыцца.
Harrier - 26.03.2010 - 12:30
In reply to У прынцыпе, на старонцы, by Kiolk
Думаю, што ў выніку
Думаю, што ў выніку атрымаецца сумесь вызначальніка і больш энцыклапедычнага характару даведніка па птушках. Бо толькі для вызначальніка не патрэбны ахоўныя статусы (у Беларусі і Еўропе), назвы на іншых мовах ды яшчэ шмат якой інфармацыі.
Украінскія малюнкі я б разьмяшчаў толькі для відаў, для якіх няма сваіх фотак у Галерэі.
Беркут правільна піша, што важна на фотках і/ці фільміках даваць магчымасьць убачыць птушак у розных уборах - самцоў-самак-маладых, зімовы-шлюбны і г.д. Бо ад гэтага можа напрамую залежаць імавернасьць вызначэньня.
Для "чыстага" вызначальніка важна, як яго падаваць.
Вось цікавы прыклад з Ірландыі. Выбіраеш групу птушак, напрыклад, водныя:
http://www.birdwatchireland.ie/Default.aspx?tabid=401
Там са здымкаў выбіраеш найбольш пасуючы і трапляеш на гагачоў, напрыклад і коўраў:
http://www.birdwatchireland.ie/IrelandsBirds/DiversGrebes/tabid/181/Default.aspx
А тут ужо праглядеш усіх http://www.birdwatchireland.ie/Default.aspx?tabid=125 па чарзе і глядзіш, хто найбольш падыходзіць пад сваё назіранне. І там падрабязна ў сё, што ёсьць пра від - і здымкі, і мапа.
Можа і нам так зрабіць? Але тады трэба прадумаць Катэгорыі падзелу птушак - каб не зашмат і не замала.
Там ёсьць, напрыклад, 20 найбольш часта сустракаемых відаў у садзе - для, нас, напрыклад, падыйшло б на лецішчы/садзе. Такі раздзел мог бы быць самым папулярным для людзей, якія толькі пачынаюць цікавіцца птушкамі.
Ці, напрыклад, Птушкі у горадзе, Птушкі ў вёсцы-мястэчку і т.п.
І можна яшчэ дадаць у відавы нарыс Раздзел Як можна дапамагчы (гэтаму віду), а там пра форму і месца вывешваньня дуплянкі, або корм зімой, або магчымасьць пералічыць грошы на маніторынг, ці далучыцца да АПБ і г.д.
АВ (госць) - 26.03.2010 - 13:45
In reply to Думаю, што ў выніку by Harrier
мне кажется, что не все можно
Harrier - 26.03.2010 - 14:43
In reply to мне кажется, что не все можно by АВ (госць)
Сайт даступны ўсім, а розныя
Сайт даступны ўсім, а розныя вызначальнікі -не. Тым больш зробленыя для Беларусі на беларускім матэрыяле. Таму каб вызначыць птушку са свайго лецішча ніхто не будзе купляць вызначальнік (і які, і дзе?), а зможа зрабіць гэта на сайце.
Калі будуць здымкі і голас, відэа рэдкіх птушак, асабліва зробленых у Беларусі, чаму ж гэта не дапаможа іх вызначэньню дзякуючы сайту?
Natura_list - 27.03.2010 - 01:11
In reply to Сайт даступны ўсім, а розныя by Harrier
А почему рисунки с
А почему рисунки с украинского определителя? Неужели Коллинз хуже?
Harrier - 27.03.2010 - 01:18
In reply to А почему рисунки с by Natura_list
Канешне, горш!:) - за малюнкі
Канешне, горш!:) - за малюнкі з яго трэба плаціць. А ўкраінскія выкупіла RSPB і іх можа выкарыстоўваць АПБ бясплатна.
Natura-list (госць) - 27.03.2010 - 23:30
In reply to Канешне, горш!:) - за малюнкі by Harrier
тогда все понятно... Думаю,
freelancer - 28.03.2010 - 08:14
In reply to тогда все понятно... Думаю, by Natura-list (госць)
мне падабаецца вызначальнік
мне падабаецца вызначальнік Казахстана - на birds.kz
там выкладваюцца фатаздымкі толькі тых птушак, якія былі сфатаграфаваны на тэрыторыі Казахстана...
тое ж самае па малюнках, упэўнены, што ў Беларусі ёсьць мастакі, якія змогуць маляваць птушак для вызначальніка...
freelancer - 28.03.2010 - 08:19
In reply to мне падабаецца вызначальнік by freelancer
хаця для большай
хаця для большай аператыўнасьці напэўна спачатку можна выкарыстоўваць малюнкі з украінскага вызначальніка
у прынцыпе, варыянт выкладзены Circus'ам мне падабаецца...
а пад фатаздымкамі ў галерэі варта падпісваць час, месца і кім зьнята...
Белахвост - 28.03.2010 - 22:38
http://www.ecosystema.ru/ Н
http://www.ecosystema.ru/
На этом сайте много хороших рисунков в разделе птицы, но далеко не все...
http://www.ecosystema.ru/08nature/birds/index.htm
admin - 28.03.2010 - 22:39
In reply to http://www.ecosystema.ru/ Н by Белахвост
Але ў любым выпадку, трэба
Але ў любым выпадку, трэба пытацца на перадрук, а калі яны яшчэ розных аўтараў, дык гэта вельмі складана будзе...
Начнем з таго што ёсць, а далей паглядзім...