Што ні год, то ў нашай краіне бёдуотчары і орнітолагі адзначаюць новыя віды птушак.
На гэты раз пашанцавала гарадзенцам. Адзін з іх пад час наведвання адкрытай поймы спрамленай рэчкі Лазоўка недалёка ад вёскі Казіміроўка ў невялікай групе гусей-гуменніц змог сфатаграфаваць новы для Беларусі від птушак - караткадзюбую гуменніцу (Anser brachyrhynchus).
Калі вызначэнне птушкі будзе афіцыйна пацверджана Беларускай орніта-фауністычнай камісіяй, гэта будзе ўжо 319 від птушак, зарэгістраваны ў нашай краіне. (318 відам будзе горны сьвірстун, якога сёлета атрымалася сфатаграфаваць таксама гарадзенскім бёдуотчарам).
Віншуем усіх аматараў назіранняў птушак і заклікаем да ўважлівых адносін да пралятаючых над нашай краінай гусей і фатаграфавання любых магчымых іх згуртаванняў!
Здымак Жоржа Гулеўскага
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
aistok - 01.04.2010 - 08:52
Гэта першакрасавiцкi жарт.
Гэта першакрасавiцкi жарт.
biot1 (госць) - 01.04.2010 - 09:43
In reply to Гэта першакрасавiцкi жарт. by aistok
Ну-ну, конечно-конечно...
падарожнік (госць) - 01.04.2010 - 13:20
In reply to Ну-ну, конечно-конечно... by biot1 (госць)
Клясычны Anser fabalis rosica
Harrier - 01.04.2010 - 13:34
In reply to Клясычны Anser fabalis rosica by падарожнік (госць)
Дзякуй усім! Гэта сапраўды
Дзякуй усім! Гэта сапраўды была спроба перашкрасавіцкай містыфікацыі. Але нашых на мякіне не правядзеш:) Здымак насамрэч з www.birdwatching.pl , дзе гусь ідзе як караткадзюбая гуменніца.
Oh-Voegel - 01.04.2010 - 16:58
In reply to Дзякуй усім! Гэта сапраўды by Harrier
Ну и шуточки у вас
Ну и шуточки у вас ))))))))
кто-то уже так шутил.
Harrier - 01.04.2010 - 17:09
In reply to Ну и шуточки у вас by Oh-Voegel
Ну адзін разік у гаду чаму б
Ну адзін разік у гаду чаму б і не паспрабаваць падмануць бёдуотчараў?:)
Тым больш калі ў Польшчы іх рэгіструюць, трэба і ў нас глядзець больш уважна. Тольки што ў нас их старляюць и сфатаграфаваць нашамт цяжэй. А там чалавек пиша, што амаль тысячная зграя амаль не баялася яго...
aistok - 01.04.2010 - 17:22
In reply to Ну адзін разік у гаду чаму б by Harrier
У мiнулым годзе так шуцiу
У мiнулым годзе так шуцiу biot. Толькi вось пытанне - чаму выбiраецца другi год менавiта гэты вiд? На iншыя вiды таксама трэба звяртаць увагу.
падарожнік (госць) - 01.04.2010 - 18:46
In reply to У мiнулым годзе так шуцiу by aistok
На
Harrier - 01.04.2010 - 22:32
In reply to На by падарожнік (госць)
Дзякуй, падарожнік - згодны.
Дзякуй, падарожнік - згодны. Позна рыхтаваў містыфікацыю, таму недагледзеў...
Аісток, я пра такі ж мінулагодні жарт біота не ведаў. Калі б ведаў, канешне, выбраў бы іншы від...
biot1 (госць) - 02.04.2010 - 16:20
In reply to Дзякуй, падарожнік - згодны. by Harrier
Вот-вот, Дима! Копирайт!