Самец стэпавага луня (Circus macrourus) – прадстаўнік глабальна пагражаемага віду – быў падстрэлены на мінулых выходных на востраве. На Вялікдзень параненая птушка была заснятая на відэакамеру каля мястэчка Mellieha. Дарослы самец меў паважныя раны на целе ад шроту, пашкоджанае крыло і адну перабітую нагу. Птушка спрабавала адпачнуць на зямлі, але не магла ўтрымаць раўнавагу на адной назе і працягвала палёт.
Гэта ўжо трэці падстрэлены мясцовымі браканьерамі стэпавы лунь, вядомы арганізацыі BirdLife Malta з 2007 году. Труп застрэленага самца быў прынесены прадстаўнікам арганізацыі ў красавіку 2007 г., яшчэ адну параненую птушку адзначылі ў траўні 2008г. ў палёце.
Д-р Андрэ Рэйнэ (Dr Andre Raine), менэджэр па прыродаахоўных пытаннях BirdLife Malta, сказаў: “Бессэнсоўная смерць нават адной з гэтых надзвычай рэдкіх птушак можа мець цяжкія наступствы для некалькіх гняздуючых у Еўропе пар. Гэты выпадак яшчэ раз сведчыць пра сур’ёзную ўвагу, якую мы павінны надаваць нелегальнаму паляванню каб цалкам спыніць яго на Мальце”.
У другім выпадку ў тую ж мінулую нядзелю ў даліне Marsalforn у Gozo, малады браканьер быў засняты на відэакамеру пад час таго, як тры разы стрэліў па групцы пралятаючых хадулачнікаў. Пасля гэтага ён пабег да блізкай шашы і знік у тунелі.
Здымак самца стэпавага луня Hans Hut
Паводле www.birdlifemalta.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Браконьеры в национальном парке
Больш за 120.000 подпісаў супраць нелегальных паляванняў на Мальце
Малінаўкі шчасліва даляцелі да Мальты
Аперацыя “Бяспечныя нябёсы” працягваецца на Мальце
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ