Пасля праверкі генатыпаў сотняў каліфарнійскіх кондараў (Gymnogyps californianus), выгадаваных у няволі і потым выпушчаных у прыроду ў апошнія дзесяцігоддзі, даследчыкі з San Diego Zoo Wildlife Alliance (ЗША) знайшлі, што два з іх паспяхова вылупіліся з незаплодненых самцамі яек. Гэта першыя, вядомыя навукоўцам, выпадкі партэнагенеза ў гэтага віда птушак.
Раней было вядома, што партэнагенез у птушак здараецца, але толькі тады, калі самка па нейкіх прычынах не мае доступа да самца. Аднак у гэтых двух выпадках, якія адбыліся ў 2001 і 2009 гадах, калі з незаплодненых яек вылупіліся два самца кондараў, абедзьве самкі былі ў вальерах з фертыльнымі самцамі ў час фармавання і адкладкі яек. А перад гэтым не адзін год паспяхова размнажаліся звычайна.
Аўтары артыкула па выніках даследавання сцвярджаюць, што яны не знайшлі ў навуковых публікацыях іншых выпадкаў партэнагенеза ў птушак, якія б адбываліся ў прысутнасці самца, таму лічаць апісаныя імі выпадкі першымі.
"Зробленае адкрыццё падымае пытанне пра магчымасць падобных выпадкаў партэнагенеза і ў іншых відаў птушак, пра якія мы проста не ведаем” – сказаў Oliver Ryder, сааўтар публікацыі і кіраўнік аддзелу генетыкі для аховы відаў з San Diego Zoo Wildlife Alliance.
Некалі гэтыя самыя вялікія сучаныя лятаючыя над Паўночнай Амерыкай птушкі з размахам крылаў каля 3 метраў сустракаліся па ўсяму заходняму ўзбярэжжу ЗША, аднак у 1980-я гады ў прыродзе засталіся толькі 22 птушкі. Усе яны былі адлоўлены, для развядзення і наступнай рэінтрадукцыі каліфарнійскіх кондараў у прыроду быў створаны Альянс (San Diego Zoo Wildlife Alliance) на базе заапарка Сан Дыега і Сафары парка. Прычым за мінулыя з пачатку праграмы развядзення і рэінтрадукцыі гады ў авіярыях Альянса размнажаліся усяго каля 160 птушак.
На сённяшні дзень жывуць больш за 500 каліфарнійскіх кондараў, большасць ў прыродзе штатаў на Заходнім узбярэжжы. Ад іх і іх продкаў быў сабраны генетычны матэрыял, які і выкарысталі даследчыкі каб вызначыць бацькоўства кожнай з птушак. Для двух самцоў аказалася, што іх бацькі – гэта толькі самотныя самкі. Каб зразумець, як ад самак без апладнення маглі з’явіцца самцы, трэба ўспомніць, што ў птушак гэта самкі маюць розныя палавыя храмасомы ZW, а самцы аднолькавыя – ZZ.
Хаця каліфарнійскія кондары могуць жыць у прыродзе нават да 60 гадоў, абодва партэнагенетычных самца яўна не наблізіліся і блізка да падобнага ўзросту: першы памёр ва ўзросце 2 гады, а другі меў 7 гадоў.
Крыніца: OUP accepted manuscript, Journal Of Heredity (2021). DOI: 10.1093/jhered/esab052
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.allaboutbirds.org
На гэтую тэму:
Кондоры вернутся в небо Северной Калифорнии после почти столетия отсутствия
Першы за 120 год каліфарнійскі кондар паспяхова выляцеў з гнязда ў нацпарку Pinnacles
Кондары не любяць махаць крыламі
Грыф-індзейка – самы адчувальны да пахаў від сучасных птушак?
Грыфы і кондары могуць змяняць стыль лунання ў кепскае надвор’е
Чаму грыфы не хварэюць, харчуючыся падаллю?
Афрыканскія грыфы на мяжы знікнення
Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ