Новае даследаванне паказала, што некаторыя цяжкія птушкі, якія лятаюць, зусім не любяць актыўна махаць крыламі і амаль гэтага не робяць. Каб з’эканоміць энергію, яны выкарыстоўваюць патокі цёплага паветра (тэрмікі), якія ўтвараюцца з-за неаднароднага прагравання сонцам зямной паверхні і лунаюць ад аднаго да другога, утрымліваючы неабходную ім вышыню.
Андскі кондар (Vultur gryphus) - самая цяжкая сучасная птушка, якая лятае і можа важыць да 15 кг, актыўна маша крыламі толькі 1% часу, які праводзіць у палёце.
Даследаванне было зроблена прадстаўнікамі ўніверсітэта Swansea (Аргенціна) праф. Emily Shepard і Dr. Sergio Lambertucci. Яны выкарысталі спецыяльныя прылады, якія запісывалі час, які птушкі праводзілі ў паветры, а таксама тып палёту.
Правяралі таксама змены ў тыпах палёту ў залежнасці ад зменаў у навакольным асяроддзі. Аказалася, што больш 75% выпадкаў, калі кондары актыўна махалі крыламі, былі звязаны са ўзлётам птушак.
Лунаючы палёт кондары могуць выкарыстоўвываць у шырокай гаме ўмоваў надвор’я, ветру і тэмпературы. Адна з птушак змагла правесці ў паветры без узмаху крыламі ажно 5 гадзін, за гэты час яна праляцела 172 км!
Dr. Hannah Williams, якая таксама прымала ўдзел у даследаваннях, сказала: “Атрыманыя намі дадзеныя паказалі, што доля актыўнага палёту пад час перамяшчэнняў кондараў значна не змянялася пры змене надвор’я. Гэта значыць, што рашэнне калі і дзе прызямляцца – вельмі важныя, таму што акрамя таго, што птушкі павінны мець магчымасць узляцець, падобныя па-запланавыя прызямленні і наступныя ўзлёты могуць значна павялічыць расход энергіі”.
Цікава, што ўсе птушкі, за палётам якіх сачылі навукоўцы, былі неполаваспелымі. Гэта дало магчымасць сцвярджаць, што нават у першыя гады жыцця кондары могуць значна змяншаць агульны расход энергіі пад час пералётаў.
Найбольш праблемныя моманты для кондараў – пералёты паміж слабымі тэрмікамі. У гэтыя моманты птушкі могуць значна зніжацца, і каб даляцець да наступнага тэрміка, часта машуць крыламі.
Крыніца: H. J. Williams et al. Physical limits of flight performance in the heaviest soaring bird, Proceedings of the National Academy of Sciences (2020). DOI: 10.1073/pnas.1907360117
Паводле www.phys.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
МАРСКІЯ ПТУШКІ АДНОЛЬКАВА ДОБРА ‘ЛЯТАЮЦЬ’ І Ў ВАДЗЕ, І Ў ПАВЕТРЫ
Новае даследаванне дапамагае зразумець, як птушкі маглі пачаць лятаць
Махавыя пёры дапамагаюць эканоміць энергію і птушкам з актыўным палётам
Кантрастна афарбаваныя махавыя дапамагаюць птушкам у палёце
Грыфы і кондары могуць змяняць стыль лунання ў кепскае надвор’е
АБРЫСЫ КРЫЛА ПТУШАК МОГУЦЬ МЯНЯЦЦА
Апісана самая вялікая птушка, якая калі-небудзь лятала
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ