Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення

    Пасля знікнення мільёнаў грыфаў на працягу апошніх 20 гадоў, тыя, што выжылі, зноў апынуліся пад пагрозай – яшчэ раз. Паўсюднае выкарыстанне ў многіх азіяцкіх краінах для прафілактыкі “ўсіх захворванняў” быдла леку пад назвай дыклафенак прывяло да таго, што грыфы і сіпы паступова атручваліся, з’ядаючы іх парэшткі і гінулі. З кожнай тысячы кумаяў, распаўсюджаных у Паўднёвай Азіі ў 1980я гады, да сённяшняга дня дажыў у сярэднім толькі адзін!

    Цяпер навукоўцы зноў б’юць трывогу – яны знайшлі, што іншы лек – кетапрафен, які пачалі выкарыстоўваць пасля забароны дыклафенаку, таксама смяротна небяспечны для грыфаў.
Шэраг прыродаахоўных арганізацый: RSPB, Bombay Natural History Society і Bird Conservation Nepal – заклікаюць да больш строгага кантролю выкарыстання кетапрафену ў ветэрынарных мэтах на тэрыторыі Паўднёвай Азіі. Гэта тым больш важна, таму што апошнія гады больш чым 20 кампаній у гэтым рэгіёне выпускае іншы, бяспечны для грыфаў і падобны па дзеянню на быдла лек - мелоксікам.
    Рычард Кафбэрт (Richard Cuthbert), прадстаўнік RSPB, які даследаваў прычыны хуткага знікнення азіяцкіх відаў грыфаў сказаў: "З 1980х гадоў грыфы папросту зніклі на прасторах Індыі, Пакістану і Непалу, пры чым як мінімум тры віды аказаліся на мяжы выжывання”.
“Тэмпы знікнення гэтых фантастычных птушак ўражваюць. З кожных двух кумаяў (Gyps bengalensis), якія жылі яшчэ ў мінулым годзе, сёлета адзін загіне з-за атручвання на трупах быдла – асноўнай крыніцы іх харчавання.”
Ў Індыі выкарыстанне дыклафенаку для жывёл афіцыйна забаронена, аднак праблема не вырашана да канца, бо часам ветэрынары выкарыстоўваюць для быдла “чалавечы” дыклафенак. Адбываецца гэтак таму, што гэты лек усё яшчэ застаецца таннейшым за мелоксікам. Аднак цана апошняга будзе змяншацца па меры таго, як гэты лек пачнуць выпускаць больш кампаній.
    Д-р Вібху Пракаш (Dr Vibhu Prakash), дырэктар Праграмы па грыфах з Bombay Natural History Society ў Індыі, дадаў: "Толькі для мелоксікама даказана, што пры такім жа ўздзеянні на быдла гэты лек бяспечны для грыфаў. Мы будзем рады бачыць і іншыя альтэрнатывы, аднак новыя лекі павінны быць самімі фармацэўтычнымі кампаніямі выпрабаваныя так, каб мы былі ўпэўненыя ў іх бяспецы для птушак”.
Аднак і тут існуе пэўная праблема, якую тлумачыць праф. Грын (Professor Green):"Праверка іншых лекаў на бяспечнасць для грыфаў шмат каштуе, а кампаніі не абавязаны яе праводзіць”.
     Новае даследаванне, вынікі якога былі апублікаваныя ў часопісе Biology Letters, паказала, што кетапрафен летальны для грыфаў у дозах, у якіх яго ўводзяць жывому быдлу каб зменшыць боль жывёлаў ад артрытаў ці рэўматызму.  Найбольш непакоіць тое, што навукоўцы знайшлі рэшткі катапрафену ў прыкладна адным з 200 трупаў быдла ў Паўднёвай Азіі, пры чым яго канцэнтрацыя была смяротнай для птушак у 70% выпадкаў. 
Не гледзячы на ўсе меры, якія прымаюць прыродаахоўныя арганізацыі Індыі, Пакістану і Непалу, папуляцыі трох відаў мясцовых падальшчыкаў працягваюць змяншацца. Гэта тонкадзюбы сіп  (Gyps tenuirostris), індыйскі грыф (G. Indicus) і кумай. Наступны крок – заснаванне разам з Заалагічным таварыствам Лондану (Zoological Society of London) яшчэ аднаго цэнтру па іх размнажэнню.
     Раней у гэтым годзе два цэнтры ў Індыі, якія знаходзяцца пад даглядам Bombay Natural History Society пры падтрымцы ўраду Індыі, змаглі паспяхова вывесці 5 птушанят, у тым ліку і ад тонкадзюбага сіпа, якія раней ніколі не размнажаліся ў няволі. Мэта падобных дзеянняў зразумелая – выпускаць атрыманых птушак у прыроду. Аднак рабіць гэта раней, чым тут знікнуць дыклафенак і кетапрафен, не мае сэнсу.

Здымак кумая з www.hawk-conservancy.org

Паводле www.birdwatch.co.uk і www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую ж тэму:
Як птушкі, сабраныя яшчэ Дарвіным, дапамогуць выратаваць сённяшніх

Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна

Азорскі гіль будзе лепш ахоўвацца

Крызіс знікненняў паглыбляецца

Выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

Начны папугай застаўся няўлоўным

20 тысяч бёдуотчараў дапамогуць знайсці зніклыя віды птушак

 

Comments

это не про кумая, про бенгальского грифа: G. himalayensis Hume 1 снежный гриф m кумай m 2 Himalayan griffon, Himalayan vulture; G. bengalensis (Gmelin) [Pseudogyps bengalensis (Gmelin)] 1 бенгальский гриф m 2 Indian white-
backed vulture