Гіганцкіх калібры аказалася не адзін, а два віды

Міжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы генетычнаму аналізу вызначыла, што гіганцкі калібры (Patagona gigas sensu lato) не адзін, а насамрэч два віды. Паўночная папуляцыя самага вялікага калібры (памерам з ластаўку) круглы год застаецца ў высокіх частках Андаў, тады як паўднёвая пасля размнажэння мігруе з прыкладна ўзроўню мора ў горы да вышынь у 5000 метраў н.у.м. Знешне абодва віды выглядаюць аднолькава, аднак іх геном і паводзіны кажуць пра вельмі працяглую асобную гісторыю.

"Гэта цудоўныя птушкі” - сказала Jessie Williamson, аспірантка з Cornell Lab of Ornithology (ЗША) і галоўная сааўтарка артыкула па выніках даследавання. "Яны прыкладна ў 8 разоў большага памеру, чым калібры Анны (якіх ведае большасць жыхароў ЗША). Мы ведалі, што некаторыя з іх мігруюць, аднак да Навукоўцы ўжо прапанавалі свой варынт назваўчасу калі мы секвенавалі геномы асобін з абодвух папуляцый, мы нават не здагадваліся наколькі яны адрозніваюцца”.

Спачатку мэтай навукоўцаў было прасачыць куды пасля сезону размнажэння адлятаюць калібры з той папуляцыі, што мігруе. Для гэтага яны выкарысталі геалакатары і спадарожнікавыя перадатчыкі і атрымалі дадзеныя ад 8 птушак. Так атрымалася даведацца, што калібры ляцяць з акіянскага ўзбярэжжа Чылі каля 6 тысяч км у Анды Перу. Williamson сказала, што гэта адзін з самых доўгіх, калі не самы доўгі міграцыйны пералёт сярод усіх 165 вядомых нам сучасных відаў калібры.

мапа

С і Е. Змены вышынь адным з гіганціх калібры, які прыляцеў у Анды, на працягу 21 дня. Перш, чым ляцець на максімальную вышыню, птушка акліматызавалася на значна меншай. З Williamson J. L. et al. 2024

Зразумела, што такі працяглы пералёт туды і назад патрабуе адпаведных фізіялагічных адаптацый, аднак невядома ці адзін з відаў страціў гэтыя міграцыйныя паводзіны і прыстасаванні да іх ці яны ўзніклі толькі ў другога віду.  

Навукоўцы, якія зрабілі адкрыццё новага віду, ужо прапанавалі і свой варыянт назваў: паўночнае гіганцкае калібры і паўднёвае гіганцкае калібры. Паўднёвы, мігруючы від застанецца са старай лацінскай назвай, Patagona gigas. Для паўночнага, аселага віду прапанавана новая назва - Patagona chaski. "Chaski" на мове Quechua гэта "веснік’’ (messenger). Quechua - гэта абагульненая назва для моваў індзейцаў Перу і суседніх краін.

Даследчыкі шырока карысталіся дапамогай мясцовых жыхароў і ў Перу, і ў Чылі. Прычым вёска аднаго з сааўтараў даследавання і публікацыі, Emil’я Bautista, якая знаходзіцца ў Перу, стала асноўнай базай для навукоўцаў і мясцовыя жыхары ўдзельнічалі ў розных аспектах палявой работы на працягу некалькіх гадоў.

"Злавіць гіганцкіх калібры аказалася вельмі цяжка” - сказаў Bautista. "Яны выдатна ведаюць сваю тэрыторыю і нам прыходзілася шмат разоў мяняць месца сетак, таму што калі яны бачаць нешта незвычайнае там, дзе гэтага раней не было, яны проста больш не наведваюць гэтае месца”.

мапа

Мапа з месцамі сустрэч двух відаў гіганціх калібры. З Williamson J. L. et al. 2024

На сённяшні дзень папуляцыі абодвух відаў выглядаюць шматлікімі і стабільнымі, прычым некаторыя з птушак нават наведваюць ‘нектарныя сталоўкі’ для калібры. Каманда навукоўцаў плануе працягнуць свае даследаванні.

"Мы хацім зразумець дзе і калі гэтыя віды жывуць сімпатрычна і як яны рэагуюць адзін на аднаго. Ці яны канкуруюць ці дзеляць харчовыя рэсурсы, ці адзін від дамінуе над другім? Ці яны змешваюцца на месцах зімоўкі ці трымаюцца асобна? Шмат пытанняў, на якія мы не маем адказаў” - сказала Williamson. “Акрамя гэтага, нас вельмі цікавяць фізіялагічныя змены, якія адбываюцца з калібры, якія ляцяць высока ў Анды на зімоўку фактычна з узроўню мора на працягу ўсяго некалькіх тыдняў”.

Крыніца: Williamson J. L. et al. 2024 Extreme elevational migration spurred cryptic speciation in giant hummingbirds, Proceedings of the National Academy of Sciences. DOI: 10.1073/pnas.2313599121

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Дакументацыйны здымак з Перу яго ж

 

На гэтую тэму:

Неверагодныя пералёты калібры

Новы для навукі від калібры адразу трапіў у катэгорыю крытычна пагражаемых

Дзякуючы паху калібры пазбягаюць кветак, якія могуць быць небяспечнымі для іх

Калі калібры апынуліся ў Амерыцы і што з гэтага атрымалася

Як калібры без цяжкасцяў лятаюць назад

Магчымасць завісання ў калібры ўзнікла дзякуючы страце аднаго гена?