Як калібры без цяжкасцяў лятаюць назад

Механізм палёту калібры назад без вялікага запатрабавання на гэта энергіі быў адкрыты і апісаны ў нядаўнім артыкуле, які з’явіўся ў часопісе Journal of Experimental Biology.

 Хаця палёт назад вядомы для калібры вельмі даўно, аднак ніколі перад гэтым ён не быў даследаваны навукоўцамі дэталёва. Дзякуючы хуткаснай відэакамеры і магчымасці мераць колькасць кіслароду які выкарыстоўвалі птушкі з дапамогай рэспіраторнай маскі, д-р Нір Сэпір і Робэрт Дадлі (Dr Nir Sapir and Robert Dudley) з Каліфарнійскага універсітэту змаглі зарэгістраваць розныя моманты такога палёту як біямеханічнай з’явы.

Атрымалася, што палёт калібры назад патрабуе столькі ж энергіі, як і палёт уперад. Такі палёт вельмі часта выкарыстоўваецца рознымі прадстаўнікамі сямейства пад час харчавання нектарам, калі яны адлятаюць ад ужо выкарыстаных для харчавання кветак.

Д-р Сэпір растлумачыў, што зацікавіўся даследаваннем “палёту назад” дзякуючы назіраннем за сталоўкай для калібры, якая была размешчана на яго балконе.

Эксперыменты адбываліся з выкарыстаннем піпеткі з цукровым сіропам, якая была схаваная ў сапраўднай кветцы і змяшчалася ў аэрадынамічнай трубе.

Пяць выхаваных у няволі калібры Анны (Calypte anna) індывідуальна харчаваліся з піпеткі ў той час, як праз трубу праганялася паветра і навукоўцы маглі змяняць кірунак размяшчэння піпеткі ў прасторы. Высокахуткасныя камеры фіксавалі рухі птушак.

Запісваліся патрэбы калібры ў кіслародзе, палажэнне цела і узмахі крыламі пад час палёту ўперад, завісання і назад. Атрымалася, што патрэбы ў энергіі пад час палёту ўперад і назад раўныя, а для завісання яе патрабуецца больш.

Пад час палёту назад птушкі трымалі цела нашмат больш вертыкальна, аднак гэта не прыводзіла да большага супраціўлення паветра палёту, і, адпаведна, большаму запатрабаванню на яго энергіі з-за таго, што палёт быў параўнальна павольным. 

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак з www.richarddumoulin.com

 

 На гэтую тэму:

Памятлівыя калібры