Куды падзеліся гарадзкія ластаўкі?

Першыя вынікі “Ўлікаў прыроды на ўласным падворку” (Make Your Nature Count), якія штолета праводзяць сябры RSPB паказалі, што колькасць месцаў, у якіх на Брытанскіх астравах гняздуе гарадзкая ластаўка (Delichon urbica), з году ў год змяншаецца.  Падобныя ўлікі, якія праводзіліся ў 2002 і 2005 гадах далі іншыя вынікі: ластаўкі змяшчалі свае гнёзды на 6 і 7% правераных будынкаў адпаведна, тады як сёлета толькі на 5%.

Эксперты выказваюць непакой, але пакуль не зразумела з чым звязана адзначанае змяншэнне. Ці гэта вынік вельмі халоднага траўня ў Вялікабрытаніі з моцнымі паўночнымі вятрамі, ці сапраўды гарадзкіх ластавак становіцца менш. Калі больш людзей прыме ўдзел ва ўліках, атрыманая карціна стане лепш зразумелай.
Атрыманыя папярэднія дадзеныя таксама кажуць пра меншую колькасць іншых мігрыруючых відаў птушак, адзначаных каля дамоў.
Для таго, каб прыняць удзел у Make Your Nature Count, трэба да сярэдзіны чэрвеня на працягу адной гадзіны паназіраць за птушкамі на ўласным падворку і запісаць самую вялікую колькасць птушак кожнага віду, адзначаных адначасова; адказаць на некалькі іншых пытанняў і даслаць запоўненую анкету ў RSPB – можна он-лайн: www.rspb.org.uk/naturecount
 

Здымак Мікалая Гулінскага
Паводле www.rspb.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Пустальга працягвае знікаць у Вялікабрытаніі

Крах папуляцыі заходняга салаўя ў Вялікабрытаніі

Салавей амаль знік у Вялікабрытаніі

Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі

Марскія птушкі з узбярэжжаў Шатландыі знікаюць у непакоячым тэмпе

Нелегальная лоўля птушак павялічваецца ў Вялікабрытаніі

Comments