Птушкі атрымліваюць розную інфармацыю пра знешнія ўмовы перад тым, каб выбраць дзе ім гнездаваць для таго, каб зрабіць гэта паспяхова і гэтым павялічыць распаўсюд сваіх генаў. Пры гэтым важнай з’яўляецца сацыяльная інфармацыя пра паводзіны прадстаўнікоў свайго і іншых відаў з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі.
Справа ў тым, што размяшчэнне актыўных гнёзд і поспех размнажэння як прадстаўнікоў свайго, так і іншых відаў можа служыць вельмі дакладным індыкатарам якасці канкрэтнага месца гнездавання і яго наваколля.
Некаторыя віды птушак з параўнальна кароткім жыццём могуць гнездаваць два і нават больш разоў на працягу аднаго сезона размнажэння. І хаця мы больш ведаем пра тое, як яны выбіраюць месца для першага гнездавання, амаль нічога не вядома пра тое, як гэта адбываецца для другога.
Вялікая каманда кітайскіх навукоўцаў з сакавіка па жнівень у 2014-21 гг на 9 абраных участках з тым самым складам лясной расліннасці і шчыльнасцю гнездавых скрыняў збірала дадзеныя пра гнездаванне птушак у прыродным рэзерваце Zuojia (правінцыя Jilin, Паўночна-Усходні Кітай).
Мэтай доўгатэрміновага збору дадзеных было вызначэнне таго, якую сацыяльную інфармацыю выкарыстоўваюць для свайго выбару месца гнездавання японскія сініцы (Parus minor). Акрамя назіранняў за іншымі сініцамі, асобіны японскіх сініц, якія збіраліся гнездаваць другі раз запар у тым жа сезоне, маглі выкарыстоўвываць сацыяльную інфармацыю таксама і ад звычайных кавалікаў Sitta europaea, даўрскіх рудахвостак Phoenicurus auroreus і жоўтанадхвостых валасяніц Ficedula zanthopygia) - таксама дуплагнёзднікаў.
Атрымалася, што гнездавыя скрыні, занятыя сініцамі для свайго другога гнездавання ў тым самым сезоне былі больш акружаныя занятымі гнёздамі свайго віда, паспяховымі парамі свайго віду і меншай колькасцю непаспяховых з першага гнездавання, чым тыя штучныя дуплы, якія аказаліся незанятымі (з птушак кантрольнай групы). Больш за тое, сініцы, якія паспяхова гнездавалі ў першай спробе, выбіралі больш шчыльна акружанае такімі ж паспяховымі парамі іншых японскіх сініц асяроддзе чым тыя, у якіх першая спроба аказалася няўдалай.
Крыніца: Xudong Li et al. 2024 Does social information affect the settlement decisions of resident birds in their second breeding attempt? A case study of the Japanese Tit (Parus minor), Avian Research 15: 100198 https://doi.org/10.1016/j.avrs.2024.100198
Паводле www.sciencedirect.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з https://carnivora.net
На гэтую тэму:
Пасля няўдачы з першым партнёрам, сініцы шукаюць у дадатак да яго іншых
Гнёзды і нішы абараняюць, але не заўсёды і не ад усіх
Сенсацыйнае адкрыццё: птушкі могуць камунікаваць падобна да людзей
Сініцы ўяўляюць канкрэтную небяспеку пасля спецыяльнага голасу трэвогі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ