Новазеландзкі папугайчык зноў адзначаны ў дзікай прыродзе

У Новай Зеландыі, у лясах на гары Маунгатаўтары, выяўлены новазеландскі або казліны папугайчык. Знаходка прыцягнула жывую ўвагу ўсіх адмыслоўцаў па ахове навакольнага асяроддзя.

Дырэктар Астраўнога экалагічнага праекту на Маунгатаўтары Джым Мілкрыст распавёў, што птушак неаднаразова бачылі на гары. "Мы маем выдатныя фоты адной з птушак, а нядаўна нам паведамілі, што бачылі ў тым жа месцы яшчэ траіх асобін", сказаў ён. Новазеландскі папугайчык (Cvanoramphus nouaezelandiae) лічыўся вымерлым у дзікай прыродзе. Ўжо шмат галоў лічылася, што птушкі гэтага віду засталіся толькі ў гадоўлі аматараў і ў заалагічных парках на кантыненце. На гары Маунгатаўтары каля новазеландзкага Кембрыджа знаходзіцца самы вялікі рэзерват у Новай Зеландыі, дзе адбываецца спроба аднавіць спрадвечную новазеландскую прыроду на абмежаванай прасторы. Нядаўна 3,4 тысячы гектараў лесу было цалкам акружана ахоўнай загараддзю. Загарадзь перашкаджае пранікненню ў лес інтрадукаваных жывёл. Апроч гэтага прадпрымаюцца крокі для знішчэння чужых новазеландзкай фауне сысуноў усярэдзіне абгароджанай прасторы, і адначасова з гэтым заахвочваюцца мясцовая флора і фаўна. "З'яўленне папугаяў на гарынадзвычай узрадавала нас", - сказаў Джым Мілкрыст. Аднак неабходна высвятліць,  ці не выляцелі гэтыя папугаі з гадавальнікаў, або магчыма былі спецыяльна кімсьці выпушчаныя на волю. "Птушкі, выгадаваныя ў няволі, могуць быць атрыманыя ад роднасных асобін. Яны могуць быць вынікам скрыжавання з роднасным відам жоўталобых папугайчыкаў, што азначае што яны ўжо не чыстыя прадстаўнікі свайго выгляду. Акрамя таго, яны могуць заразіць дзікіх птушак экзатычнымі хваробамі", растлумачыў ён. "Гэта трэба высвятліць, і па магчымасці здабыць некалькі пёраў ад птушак, каб мы маглі зрабіць аналізы на захворванні і на чысцінювіду", сказаў ён. Пасля правядзення аналізаў стане зразумела, ці можна ў гэтых мясцінах выпускаць іншых новазеландскіх папугайчыкаў, выгадаваных у гадавальніку адмыслова для гэтага.   Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі   Крыніца і здымак з  www.araproject.nl  праз www.mybirds.ru