Ацэнку памеру папуляцыі цецярука (Lyrurus tetrix) у Паўночна-Падляскай нізіне (Nizinie Północnopodlaskiej) (Паўночна-Усходняя Польшча) праводзілі на аснове падлікаў самцоў пад час такавання. Агулам, на працягу 18 гадоў, паміж 2006-09 і 2023 гг, іх колькасць тут зменшылася на 98%.
У гэты перыяд часу цецярукі ў рэгіёне размяшчаліся ў трох ізаляваных ўмоўных раёнах: бебжанскім, беластоцка-наднарвянскім і бельска-драгіцкім. У 2006-09 гадах агулам колькасць птушак ацэньвалася пасля правядзення ўлікаў у 196-209 самцоў у 58 месцах такавання. У 2013-16 гг атрымалася ўлічыць 64-70 самцоў на 28 таках і ў 2020-21 гг – 20-24 самца на толькі 12 таках. Негледзячы на гэта, у наступныя гады колькасць цецярукоў працягвала змяншацца і ў 2023 годзе ў даліне Бебжы (Бобры) (Kotliny Biebrzańskiej) і яшчэ на адным месцы такавання ў паўднёвай частцы рэгіёну засталося толькі 4-5 самцоў!
Увесь час правядзення ўлікаў самая вялікая па памерах папуляцыя цецярука была ў даліне Бебжы (Kotlinie Biebrzańskiej). Тут і ў пушчы Кнышыньскай (Puszczy Knyszyńskiej) самыя значныя змяншэнні колькасці самцоў цецярукоў адбыліся ў 2009-10 (–27%), 2010-11 (–37%) i ў 2013-14 гг (–54% у самой даліне Бебжы). Сярэдняя колькасць самцоў на месцах такавання таксама змяншалася ўвесь час правядзення даследаванняў і была 3,8 самца ў 2006-09 гг (N такоў=58), 2,3 самца ў 2013-16 (N=28) i толькі 1,9 самца ў 2020-21 (N=12).
У перыяд правядзення ўлікаў было знойдзена 8 такоў з больш, чым 1 самцом на кожным, 53 часткова распрошаных і 175 распрошаных або толькі з 1 самцом. Месца такавання першага тыпу атрымалася назіраць увесь час даследаванняў толькі ў даліне Бебжы. Акрамя гэтага, у 2009-23 гг сярэдняя колькасць птушанят з паспяховай самкай была толькі 1,3 (N=17).
За катастрафічнае знікненне цецярука хутчэй за ўсё адказвае цэлы шэраг прычын, сярод якіх найчасцей адзначаны негатыўныя змены (зарастанне) біятопаў, іх меліярацыя і выкарыстанне для сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама драпежніцтва лісы (Vulpes vulpes). Да важных пагроз папуляцыі таксама можа аднесці кліматычныя змены і нестабільныя ўмовы надвор’я, якія ўздзейнічалі на меншае выжыванне птушанят і прасторавую ізаляцыю пазасталых лакальных папуляцый.
Крыніца: Tomasz Tumiel, Paweł Białomyzy, Michał Budka, Marcin Dojlida, Krzysztof Henel, Łukasz Krajewski, Piotr Marczakiewicz, Eugeniusz Pugacewicz, Marta Potocka i Piotr Świętochowski 2024, Regres populacji cietrzewia Lyrurus tetrix na Nizinie Północnopodlaskiej w latach 2006–2023. Ornis Polonica (3/2024)
Паводле www.ornis-polonica.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Пушкіна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ