У 5-м аглядзе Картатэкі рэдкіх птушак (Kartoteki Rzadkich Ptaków) падведзены вынікі назіранняў у Польшчы ў 2022-м годзе 42 рэдкіх відаў, якія не гняздуюць у краіне і рэгістрацыі якіх больш не патрабуюць разгляду і зацверджання Фауністычнай камісіі.
У параўнанні з дадзенымі за папярэднія гады, 2022 год атрымаўся вельмі добры або нават рэкордны для чырвонавалёвай казаркі (Branta ruficollis) (61 рэгістрацыя/89 асобін), кароткадзюбай гуменніцы (Anser brachyrhynchus) (470/979), гусі-піскулькі (A. erythropus) (35/42), нільскай гусі (Alopochen aegyptiaca) (188/796), хадулачніка (Himantopus himantopus) (46/92), марскога пясочніка (Calidris maritima) (16/24), плосканосага плывунчыка (Phalaropus lobatus) (50/79), палярнай крычкі (Sterna paradisaea) (37/70), колпіцы (Platalea leucorodia) (18/56) i чырвонавалёвага свірстуна (Anthus cervinus) (204/437).
Аднак для некаторых відаў на працягу 2022 году было зроблена нашмат менш рэгістрацый, чым у папярэднія гады. Гэта: сярэдні паморнік (Stercorarius pomarinus) (8/9), трохпалая чайка (Rissa tridactyla) (15/16), малая белая чапля (Egretta garzetta) (38/52), канюх-курганнік (Buteo rufinus) (13/14), зялёная пячураўка (Phylloscopus trochiloides) (17/19), белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus) (па-за горнай мясцовасцю; 14/15), жоўтагаловая пліска (Motacilla citreola) (па-за вядомымі месцамі гнездавання; 31/38) i снежнага падарожніка (Calcarius lapponicus) (7/8).
Паводле Ornis Polonica падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак чырвонавалёвага свірстуна Валерыя Юрко
На гэтую тэму:
Колькасць на гнездаванні, яе змены і трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2021 годзе
Колькасць і яе трэнды для самых рэдкіх на гнездаванні відаў птушак Польшчы
Аб’яднанне і падзел відаў зменшылі спіс птушак Польшчы на 3 віды
Спіс птушак Польшчы афіцыйна павялічыўся да 476 відаў
Спіс птушак Беларусі застаўся ранейшым, без новых відаў: пратакол паседжання БАФК ад 18.12.2024 г.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ