Аб’яднанне і падзел відаў зменшылі спіс птушак Польшчы на 3 віды

звычайная чачотка

Фауністычная камісія арніталагічнай секцыі Польскага заалагічнага таварыства вырашыла выдаліць тры віды са Спісу птушак Польшчы. Гэта малая чачотка (раней Acanthis cabaret), попельная чачотка (раней А. hornemanni) і шэры жаўрук (Alaudala rufescens).

Чачоткі страцілі свой відавы статус і цяпер разглядаюцца як падвіды звычайнай чачоткі (Acanthis flammea) (The IOC World Bird List 14.2) Шэры жаўрук быў падзелены на 3 віды: шэрага жаўрука (Alaudala rufescens), каспійскага жаўрука  (A. heinei) і мангольскага жаўрука (A. cheleensis). Рэвізія адзінай для Польшчы рэгістрацыі шэрага жаўрука (sensu lato) выявіла немагчымасць аднесці яго да аднаго з трох відаў на аснове наяўнай дакументацыі.

На пачатак гэтага году (на 01.01.2025) у Спісе птушак Польшчы засталося 474 віды. Іншыя змены ў спісе тычацца некалькіх зменаў радавых назваў, якія раней былі прынятыя Міжнародным арніталагічным камітэтам IOC:

чапля-лазянік змяніла сваю назву з Ixobrychus minutus на Botaurus minutus;

егіпецкая чапля з ранейшай Bubulcus ibis цяпер Ardea ibis;

шуляк-цювік з Accipiter brevipes стаў Tachyspiza brevipes;

шуляк-галубятнік Accipiter gentilis стаў Astur gentilis.

Рыжапаяснічная ластаўка змяніла відавую назву з Cecropis daurica на C. rufula.

Са спісу відаў, рэгістрацыі якіх абавязкова праходзяць верыфікацыю Фауністычнай камісіі, з 1 студзеня 2025 году выкрэслілі 3 віды: паўночную олушу (Morus bassanus) (за выключэннем назіранняў па-за ўзбярэжжам Балтыкі); малога баклана (Microcarbo pygmaeus) (за выключэннем выпадкаў гнездавання) і арла-магільніка (Aquila heliaca). Аднак рэгістрацыі гэтых відаў птушак з гэтага моманту будуць збірацца і верыфікавацца ў рамах праекту Картатэкі рэдкіх відаў (Kartoteki Rzadkich Ptaków). 

Паводле Komisja Faunistyczna Sekcji Ornitologicznej PTZool. падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак звычайнай чачоткі Уладзіміра Бондара

 

На гэтую тэму:

Хутка арніталагічная класіфікацыя нарэшце стане адзінай

Таксанамічныя змены ў відавым статусе жаўрукоў могуць (не) змяніць спіс птушак Беларусі

Спіс птушак Польшчы афіцыйна павялічыўся да 476 відаў

Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 5 відаў

Колькасць на гнездаванні, яе змены і трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2021 годзе

Колькасць і яе трэнды для самых рэдкіх на гнездаванні відаў птушак Польшчы

Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 6 відаў

У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023

Тры новыя віды птушак дадаліся ў Брытанскі спіс, які дасягнуў 633 відаў

Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў