На сайце Komisji Faunistycznej апублікаваны чарговы гадавы агляд паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2023 год. Усяго было пазітыўна разгледжана 225 назіранняў рэдкіх відаў, якія адносіліся да 72 відаў і падвідаў.
У спісе птушак Польшчы дадаліся тры новыя віды: белабрухая, або бурая олуша (Sula leucogaster) (пантрапічны від), вастрахвосты пясочнік (Calidris acuminata) i іспанская падкаменка (Oenanthe hispanica). Такім чынам, на канец мінулага, 2023 году, у Спісе стала 76 відаў птушак, а на пачатак 2023 году ў ім было 473 віды. Нагадаем, что ў 2010 годзе ў Спісе было 250 відаў птушак.
Параўнальна масавыя рэгістрацыі атрымаліся для паўночнай олушы (Morus bassanus) (21 назіранне), арла-магільніка (Aquila heliaca) (19), даўгахвостага паморніка (Stercorarius longicaudus) (13), сасновага крыжадзюба (Loxia pytyopsittacus) (14) i стрынаткі-крошкі (Emberiza pusilla) (8).
Таксама варта ўзгадаць 4-ы пацверджаны выпадак гнездавання ў Польшчы садовай чаротаўкі (Acrocephalus dumetorum) і 1-ае пасля перапынку ў 35 гадоў гнездаванне чырвонашынай коўры (Podiceps auritus).
---------------------
Дарэчы, сёлета ў пачатку лістапада з’явіўся першы чалавек, які адзначыў у Польшчы 400 відаў птушак і гэта Paweł Malczyk.
Паводле Ornis Polonica падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На здымку - іспанская падкаменка Oenanthe hispanica, Gdańsk Wyspa Sobieszewska, 29-10-2023, Zbigniew Kajzer з www.clanga.com
На гэтую тэму:
Агляд рэгістрацый рэдкіх негняздуючых відаў птушак у Польшчы ў 2021 годзе
Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 5 відаў
Колькасць на гнездаванні, яе змены і трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2021 годзе
Колькасць і яе трэнды для самых рэдкіх на гнездаванні відаў птушак Польшчы
Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 6 відаў
У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023
Тры новыя віды птушак дадаліся ў Брытанскі спіс, які дасягнуў 633 відаў
Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ