На пры канцы лістападу адбылося чарговае паседжанне Польскай фауністычнай камісіі. Пад час яго была разгледжана 261 справаздача аб рэгістрацыі рэдкіх відаў птушак і выпрацавана 258 рашэнняў аб іх зацверджанні або незацверджанні.
Тры рэгістрацыі вырашана адкласці на наступныя паседжанні з-за недахопу матэрыялаў для адназначнага рашэння. Пад час паўторнага прагляду нярэзкіх здымкаў вырашылі, што магчымая вілахвостая чайка Xema sabini насамрэч ёсць маладой чорнагаловай чайкай Larus melanochephalus. Магчымы хрустан Charadrius morinellus – іншым куліком, якога немагчыма вызначыць да віду.
У Спіс авіфауны Польшчы не дадалося ніводнага новага віду і як і ў мінулым годзе, ён налічвае 450 адзначаных відаў.
Самымі цікавымі рэгістрацыямі прызнаныя:
другое для краіны назіранне шэрага буравесніка Puffinus griseus;
трэцяя рэгістрацыя шуляка-цювіка Accipiter brevipes;
чацвёртая сіняхвосткі Tarsiger cyanurus (мёртвы самец быў знойдзены на ўзбярэжжы Балтыйскага мора);
два першыя выпадкі гнездавання барадатай кугакаўкі Strix nebulosa;
тры выпадкі гнездавання куліка-цякуна Tringa glareola;
праўдападобны выпадак гнездавання куліка-паручайніка T. stagnatilis.
Поўны спіс разгледжаных рэгістрацый знаходзіцца тут: http://www.komisjafaunistyczna.pl/kf-pl/kfw_p5_orzeczenia.htm
Наступнае паседжанне Фауністычнай камісіі адбудзецца вясной 2011 году.
Польская фауністычная камісія была створана ў 1972 годзе. Першым яе Старшынёй быў праф. Людвік Томялойць. Пасля яго рэзыгнацыі з гэтай пасады ў 1995 годзе, камісію ачольвае праф. Тадэўш Старварчык. У тым жа годзе яе склад павялічыўся да 6 сябраў, а з 2008 – да 7.
З пачатку сваёй дзейнасці і да 2010 году Камісія разгледзела на 68 пасяджэннях 11535 справаздач аб рэгістрацыях рэдкіх відаў птушак.
Здымак барадатай кугакаўкі Мікалая Вераб’я
Паводле www.komisjafaunistyczna.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Барадатая кугакаўка (Strix nebulosa J.F. Forster, 1772) упершыню загнездавала ў Польшчы Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы Цікавыя рэгістрацыі птушак з Паўночнага Падлясся Польшчы Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился Самы знакаміты арнітолаг Польшчы ўдзельнічае ў працы канферэнцыі ў Гродна Увага! Паўночная олуша ў Беларусі! (+відэа) Знаёмцеся, паўночная мармытуля (Iduna caligata) + video
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ