Самая старая брытанская сіпуха жыве і размнажаецца

сіпуха

Пад час праверкі месцаў гнездавання сіпух (Tyto alba) была адзначана самка з кальцом, якая аказалася самай старай прадстаўнічкай віду на Брытанскіх астравах. Паводле дадзеных British Trust for Ornithology (BTO), птушка была акальцаваная птушанём у графстве Nottinghamshire яшчэ ў 2007 годзе.

 Alan Ball, эксперт па віду, які кальцуе сіпух апошнія 40 гадоў у графствах Lincolnshire і частках Nottinghamshire, сказаў, што пад час маніторынгу соваў у чэрвені на адной з мясцовых фермаў ён адзначыў нешта незвычайнае на адной з птушак. “Я убачыў на саве кальцо і змог прачытаць першыя знакі надпісу, пасля чаго ўспомніў, што кальцаваў гэтую сіпуху нейкі час таму” - сказаў 68-мі гадовы арнітолаг. Побач з самкай знаходзілася птушанё ўзростам каля 6 тыдняў.

"Мы знайшлі, што гэтая самка сіпухі была акальцаваная птушанём 23 чэрвеня 2007 году і на час майго назірання 25 чэрвеня 2025-га ёй было ўжо 18 гадоў. Я адразу ведаў, што гэта калі не самая старая, то адна з самых старэйшых нашых сіпух. Для гэтага віду не толькі пражыць столькі гадоў, але яшчэ і размнажацца - выдатны знак для будучыні”.  

Папярэдні рэкорд узросту сіпухаў ў Вялікабрытаніі быў 15 гадоў і 7 месяцаў, але паводле дадзеных Barn Owl Trust сярэдні ўзрост віду 4 гады. Большасць соваў гіне ўзімку з-за недахопу ежы і цяжкіх умоваў надвор’я. Таму арнітолагі лічаць, што пацяпленне клімату прыводзіць да большай выжывальнасці сіпух.

Daniel Whitelegg, прадстаўнік Barn Owl Trust, сказаў: “Толькі каля 40% сіпух дажываюць да рэпрадуктыўнага ўзросту, таму такі паважны ўзрост адной з соваў гэта хутчэй выключэнне.”

Паводле www.bbc.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак - Andrzej Smolinski

 

На гэтую тэму:

Птушаняты сіпухі змагаюцца за ежу … голасам!

Cовы не глохнуць з узростам?

Балотныя совы могуць шукаць дзе будзе лепш у наступным сезоне за тысячы км

Узроставая структура папуляцыі і асноўныя прычыны смяротнасці пугача ў Каталоніі

Самая старая дзікая птушка змяніла партнёра і адклала яшчэ адно яйка