Дзяніс Кіцель і Арцём Халандач перамаглі у нашых конкурсах. Віншуем!

Другі год запар мы праводзім конкурсы, ў якіх ВЫДАТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БЁДРЭЙСУ.
Учора скончылася магчымасць галасаваць за найлепшы рэпартаж з VII адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Ўсяго на нашым сайце было размешчана 5 конкурсных і 2 рэпартажы па-за конкурсам. І вось вынікі:


ПРАВДА О СОЮЗЕ К.М.9 галасоў = яго аўтар, Дзяніс Кіцель з каманды “Саюз К.М.” перамагае і ў бліжэйшы час атрымае ад нашага сайту найлепшы палявы вызначальнік птушак ‘Collins Bird Guide’ (2010)
Рекорд побит – рекорда…нет – 4 галасы
STILL ALIVE – 3 галасы
=Нарысы з палесся=  - 3 галасы
Как гонка за птицами превратилась в кросс или почему мы не любим сорок. – 1 голас
Рэпартажы па-за конкурсам:
В девяти пунктах от победы

Фотасправаздача з бёрдрэйсу каманды "Піраты" (пакуль без тэксту)...

У конкурсе на найлепшы здымак з Бёдрэйсу-2010 ўдзельнічалі 9 здымкаў 4 аўтараў. Найлепшы сярэдні бал набраў здымак “Малы арлец” (www.birdwatch.by/gallery/paleshuk/maly-arlets ) Арцёма Халандача з гомельскай каманды “Merlin”, які набраў 8,4 бала.
Ў бліжэйшы час ён атрымае ад нашага сайту саколку з лога Birdwatch.by.
Віншуем пераможцаў, усіх удзельнікаў і тых, хто атрымаў асалоду ад рэпартажаў і здымкаў!
Разам – пра птушак для людзей!

На здымку – Дзяніс Кіцель з птушанём барадатай кугакаўкі
 

На гэтую тэму:
Першыя рэцэнзіі на другое выданне „Collins Bird Guide”

Comments

При моём подсчёте голосов цифры получились почему то другие. Но все равно, сразу после выхода произведения Дениса стало ясно, что он будет победителем и как не считай - у него голосов больше. Денис, мои поздравления!!!! А себе этот определитель куплю. Дима, как, ждёт еще меня книга?

Спасибо всем тем, кто отдал свой голос за мой отчет о бердрэйсе. Надеюсь, доставил вам немного удовольствия и напомнил о том, что жизнь бердвотчеров/орнитологов всегда наполнена юмором, радостью, смехом! Просто это нужно иногда подметить! ;-)