На чарговым паседжанні Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), якое адбылося на прыканцы 2025 г., усяго былі разгледжаны і зацверджаны рэгістрацыі 19 відаў са спіса БАФК. Сярод іх - 1-я рэгістрацыя для краіны белаваллёвага дразда (Turdus torquatus), 3-я - пярэстаносай крычкі (Sterna sandvicensis), 5-я сярэдняга паморніка (Stercorarius pomarinus), 6-я караткапальцага паўзунка (Certhia brachydactyla), 7-я і 8-я кароткадзюбай гуменніцы (Anser brachyrhynchus) ды іншыя рэдкія назіранні.
Пратакол паседжання і дадаткі да яго з пералікам зацвержаных і незацверджаных рэгістрацый і іх дэталямі, глядзіце ніжэй (пад артыкулам).
Здымак пярэстаносых крычак Алега Аляксевіча, 23-04-2025, рыбгас “Страдач”
На гэтую тэму:
Новы для Беларусі від птушак, белаваллёвы дрозд, знойдзены мёртвым
Спіс птушак Беларусі застаўся ранейшым, без новых відаў: пратакол паседжання БАФК ад 18.12.2024 г.
У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023
| Дадатак | Памер |
|---|---|
| Протокол заседания БОФК от 17.12.2025 + Прил.1 и 2.pdf829.71 КБ | 829.71 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ