Рэкордную колькасць удзельнікаў у зімовых садовых уліках птушак Big Garden Birdwatch, якія адбыліся на мінулых выходных і праходзяць штогод, абвясціла Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB.
Больш чым 100 тысяч запоўненых анкет было атрымана сёлета арганізатарамі ўлікаў он-лайн і гэта амаль на 20% больш, чым у мінулым, 2010 годзе. Толькі на працягу адной гадзіны ўвечары ў нядзелю на сайт арганізацыі прыйшло больш за 10000 анкет з вынікамі.
Для тых, хто ўдзельнічаў ва ўліках, але па нейкіх прычынах яшчэ не даслаў свае назіранні, арганізатары застаўляюць яшчэ 2 тыдні.
Рычард Бэшфорд (Richard Bashford), мэнаджар RSPB Big Garden Birdwatch, сказаў: “Яшчэ раз людзі прынялі актыўны ўдзел ва ўліках на сваіх падворках і паказалі наколькі гэта можа быць папулярна. Для нас жыццёва важна, што назіральнікі не абмяжоўваюцца абмеркаваннем адзначаных птушак з сябрамі і суседзямі, але і дасылаюць іх спіс нам. Для нас важны вынікі з любога падворка ці сада, не важна, колькі відаў і птушак было адзначана і нават калі не было заўважана ніводнай.”
Папярэднія вынікі сведчаць пра тое, што разам з найбольш звычайнымі відамі птушак – дамовымі вераб’ямі і шпакамі, былі адзначаны і не зусім звычайныя – аляпка, вялікія савукі, малая белая чапля, бакас, гародная стрынатка і сокал-дрымлюк. Адна з удзельніц з Шатландыі убачыла над сваім садам нават арлан-белахвоста!
RSPB Big Garden Birdwatch прайшоў ужо ў 32 раз і ў 2010 годзе ў ім прыняло ўдзел больш за 500000 людзей.
Паводле www.rspb.org.uk/birdwatch падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ