Белыя буслы вяртаюцца!

Над тэрыторыяй Турцыі толькі за адзін тыдзень: з 13 па 21 сакавіка адзначана каля 35 тысяч мігрыруючых белых буслоў (Ciconia ciconia). Частка з іх – прыкладна 23 тысячы птушак - ляціць праз Басфор, а меншая частка – каля 12 тысяч птушак – праз усходнюю Турцыю. 

Надвор’е над Басфорскім пралівам, на жаль, не спрыяе міграцыі нашых буслоў праз яго. Справа ў тым, што менавіта буслы, якія гняздуюць ва Ўсходняй Еўропе, вяртаюцца на месцы размнажэння гэтым шляхам. Цяпер там пахмурна і холадна. Таму буслы спыніліся на адпачынак у даліне Бурсы на поўдзень ад мора Мармара і на ўсход ад праліву Дарданелы, а таксама на многіх блізкіх да ўзбярэжжа астравах.

У мінулым годзе праз паўднёвае ўзбярэжжа мора Мармара праляцела на поўнач каля 9 тысяч белых буслоў. Навукоўцы спадзяюцца, што сёлета колькасць птушак, якія абралі гэты шлях вандроўкі не будзе меншаю.

Даліна Бурсы (Bursa) – адно з найбольш важных месцаў вандровак буслоў з усходнееўрапейскіх папуляцый. Аднак тут жыве больш 2 мільёнаў чалавек, таму часам цяжка пагадзіць інтарэсы мігрыруючых птушак і мясцовага насельніцтва.
Паводле нашых карыстальнікаў Андрэя Храмогіна і Віктара Натыканца (падрабязней гл. www.birdwatch.by/vyasna2011 ), 2 першых белых бусла ўжо вярнуліся ў нашу краіну. Адбылося гэта ў адзін дзень – 18 сакавіка ў Тураве і пад Гродна.
 

Здымак з www.isring.blogspot.com
Паводле www.bocian.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру

Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?
 

Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла (+фота)

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі