Новы закон ператворыць амерыканскія будынкі ў бяспечныя для птушак

Новае заканадаўства, прынятае ў штаце Іллінойс (ЗША), дапаможа зменшыць смяротнасць дзікіх птушак ад іх сутыкненняў з шыбамі і будынкамі. Гэтую навіну вітала Амерыканскае таварыства аховы птушак (American Bird Conservancy (АВС)).

Федэральны акт Federal Bird-Safe Buildings Act of 2011 заклікае, каб кожны федэральны будынак быў збудаваны або адрамантаваны з выкарыстаннем матэрыялаў і дызайну, бяспечных для жыцця дзікіх птушак. Акт таксама заахвочвае праводзіць падобныя дзеянні на ўсіх ужо існуючых будынках там, дзе гэта будзе магчыма і мэтазгодна.
Паступова гэты заканадаўчы акт выратуе жыццё мільёнам птушак, якія разбіваюцца аб шкляныя паверхні будынкаў.
‘Лад нашага жыцця не павінен перашкаджаць жыць іншым біялагічным відам і гэты закон нагадвае пра важнасць гэтай місіі” – сказаў кангрэсмэн Майк Куіглі (Mike Quigley), які ініцыяваў гэты акт.
Прадстаўнічка АВС д-р Шэппард (Dr Sheppard) дадала: ‘Сутыкненні з будынкамі ёсць найвялікшай прычынай смяротнасці птушак, абумоўленай дзейнасцю чалавека. Штогод сотні мільёнаў птушак гінуць ад сутыкненняў з вокнамі. І хаця закон абмежаваны толькі да федэральных будынкаў, гэта важны поспех каб распачаць шырокую кампанію па распаўсюджанню бяспечнага для птушак дызайну ў будаўніцтве”.


Графік паводле www.mongabay.com
Паводле www.wildlifeextra.com  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Амерыканскі кангрэсмен адстойвае бяспечныя для птушак будынкі

Новае шкло можа зменшыць на мільярды смяротныя сутыкненні птушак з вокнамі толькі ў Злучаных Штатах
 

Полтора миллиона птиц ежегодно разбиваются в Беларуси о стекла

Абама не хоча ахоўваць амерыканскую прыроду?