Як выкарыстоўвалі пер’е дыназаўры?

Новая навуковая праца кажа пра тое, што першыя пёры сваім з’яўленнем, напэўна, абавязаныя візуальным дэманстрацыям. Пацверджанне гэтаму было “адкапанае” ў паўночна-усходнім Кітаі, дзе знайшлі парэшткі дыназаўраў узростам 125 мільёнаў гадоў.
Каманда навукоўцаў, артыкул якіх быў апублікаваны ў часопісе PNAS journal, піша пра тое, што іх знаходка дапаможа зразумець паходжанне пер’я.


Яны знайшлі новы тып пяра на парэштках дыназаўра з роду Beipiaosaurus (з групы тэрапод). Па іх меркаванню, такія пер’і не маглі выкарыстоўвацца ні для палёта, ні для захавання цяпла. Даследаванне было праведзена пад кіраўніцтвам палеантолага Ксу Ксінга (Xu Xing) з Кітайскай акадэміі навук.
Структуры, знойдзеныя на парэштках, па сваіх характарыстыках могуць быць аднесеныя да простых пер’яў. Такія простыя, першапачатковыя пер’я выглядаюць як тонкія і параўнальна кароткія філаменты і былі знойдзены і на іншых прадстаўніках тэрапод.
Другі знойдзены тып пер’я дагэтуль быў невядомы для навукі: гэта адзінкавыя, параўнальна доўгія філаменты без адыходзячых у бакі структур.
Навукоўцы нават далі ім спецыфічную назву: падоўжаныя шырокія ніцепадобныя пер’і (Elongated Broad Filamentous Feathers (EBFFs).
Канешне, цяпер цяжка сказаць якую менавіта функцыю выконвалі такія пёры. Аднак даследчыкі выказваюць думку, што такія структуры, напэўна, не маглі выкарыстоўвацца дыназаўрамі ні для палёту, ні для падтрымання тэмпературы цела.
Прафесар Ксу і яго калегі асноўваюць свае высновы на форме і месцы знаходжання такіх пёраў.
Іншыя тыпы пер’я тэраподаў прызнаныя выкарыстоўвыемымі для інсаляцыі цела.
З-за таго, што EBFFs былі знойдзены на такіх частках цела, якія сучаснымі птушкамі выкарыстоўваюцца для дэманстрацыі, навукоўцы прыйшлі да высновы што і ў дыназаўраў яны хутчэй за ўсё выконвалі падобную функцыю.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by