Разгадана прычына незвычайнага распаўсюджання эфіопскай хмызняковай вароны

Чаму разумная і вельмі адаптыўная птушка, якая можа харчавацца разнастайнай ежай і выжывае нават у вельмі здэградаваным асяроддзі, мае вельмі абмежаваны арэал? Гэтая загадка не давала спакою навукоўцам з 1930-х гадоў, калі гэты незвычаны факт быў адзначаны.

Аднак цяпер, калі каманда навукоўцаў дэталёва ласледавала месцы рапсаўсюджання віду ў паўднёвай Эфіопіі, загадка была разгадана. Вынікі даследавання, якое было апублікавана ў часопісе Journal of Ornithology, паказалі, што глабальна пагражаемы від птушак займае дакладна толькі месца з халодным і сухім кліматам.  


Галоўны аўтар артыкулу і старэйшы навуковы супрацоўнік RSPB д-р Поль Дональд (Dr Paul Donald) сказаў: "Загадка вакол гэтай птушкі і яе паводзінаў здзіўляла навукоўцаў дзесяцігоддзямі – многія шукалі адказы, але не знайшлі іх. Аднак цяпер мы ведаем, што яны не маглі знайсці таго, што не бачыць чалавек – нешта накшталт шкляной сценкі.”


Унутры т.зв. кліматычнай бурбалкі – ў якой жыве хмызняковая варона (Zavattariornis stresemanni) – сярэдняя тэмпература не перавышае 20 градусаў – гэты від сустракаецца амаль паўсюль. За небачнымі межамі гэтай кліматычнай зоны, дзе сярэдняя тэмпература дасягае 20 і больш градусаў, вароны не сустракаюцца зусім.
Як від апынуўся “закрытым” у гэтай даволі абмежаванай тэрытарыльна зоне, пакуль невядома. Аднак выглядае так, што птушкі сапраўды абмежаваныя ў сваім распаўсюджанні толькі тэмпературай паветра – магчыма, што дарослыя птушкі, а хутчэй птушаняты не выжывуць па-за “кліматычнай бурбалкай”, хаця навокал яе тысячы квадратных кіламетраў падобных месцапражыванняў.


З паступовым пацяпленем клімату птушкі апынуцца ў пулапцы – бо калі тэмпература ў іх арэале падвысіцца, яны не змогуць пераляцець у іншыя месцы, бо навокал іх папросту не існуе.


Эфіопская хмызняковая варона – невялікая птушка памерам з нашага шпака. Яе колькасць ашацаваная на менш чым 9 тысяч асобін. Усе яны могуць знікнуць, калі пацяпленне клімату дасягне Эфіопіі і іх арэалу.


Цяпер навукоўцы плануюць лепш даследаваць гнездавую біялогіі хмызняковых варон, каб зразумець – чаму птушкі так адчувальныя да высокіх тэмператур?


Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.larsfoto.se