Знішчэнне расліннасці ўздоўж чыгункі – канфлікт у Вялікабрытаніі

Network Rail – кампанія, якая абслугоўвае рэйкі і іншую інфраструктуру брытанскай чыгункі – ўступіла ў канфлікт з Каралеўскім таварыствам абароны птушак RSPB, мясцовымі жыхарамі і брытанскай траснспартнай паліцыяй з-за таго, што знішчае прычыгуначную расліннасць.  

Кампанія адказвае за стан прыкладна 20 тысяч міль чыгуначнага палатна і расліннасць, якая пакрывае значную плошчу ўдзоўж чыгункі і фактычна з’яўляецца зручным карыдорам для многіх жывёл і месцам гнездавання прыкладна 1,5 мільёна птушак.


Хаця адпаведна з Актам аб дзікай прыродзе і сельскай мясцовасці ад 1981 г. (1981 Wildlife and Countryside Act) пад аховай знаходзяцца ўсе дзікія птушкі і іх гнёзды, кампанія Network Rail вынішчэннем хмызняку і дрэваў з гнёздамі птушак парушае гэты закон, таму што працы адбываюцца з сакавіка па жнівень -  г.зн. у гнездавы перыяд, калі гэта рабіць забаронена.


"Мы чакаем, што Network Rail будзе дзейнічаць у адпаведнасці з законам, аднак уладальнік такіх вялікіх плошчаў зямлі мог бы зрабіць і нешта большае. Бо адпавядае яшчэ і за добрыя ўзаемаадносіны з прыкладна 20 мільёнамі жыхароў нашай краіны, якія жывуць на адлегласці не больш за 500 м ад чыгункі” – сказаў Дэрэн Муркрофт (Darren Moorcroft), кіраўнік аддзелу відаў і месцапражыванняў RSPB.


Марк Фомас (Mark Thomas), супрацоўнік аддзелу расследаванняў RSPB распавёў, што за апошнія два месяцы арганізацыя была паінфармаваная пра некалькі месцаў, дзе былі зробленыя поўныя высечкі расліннасці, а ў Whitstable (Kent) і Islington (Greater London) адбыліся сапраўдныя канфлікты з мясцовымі жыхарамі, якія прыкоўвалі сябе ланцугамі да найбольш старых і каштоўных дрэваў з мэтай перашкодзіць у іх знішчэнні. Менавіта ў Whitstable у канфлікт умяшалася транспартная паліцыя, якая прыпыніла высечкі да заканчэння гнездавога сезону птушак.


У сувязі з падобнымі інцындэнтамі RSPB пісьмова звярнулася да кампаніі Network Rail з заклікам прытрымлівацца законаў і быць адказнымі за падтрыманне амаль прыродных карыдораў для дзікіх жывёл.


Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Шэрыя лескі – адны з галоўных жыхароў хмызняку пры чыгунцы на здымку Аляксандра Эрдмана

Comments

Th для мяне бліжэй як гук "ф", чым "т", таму Фомас, а не Томас. А ўвогуле праблемы не бачу - ёсьць арыгінальнае напісаньне, чытайце адпаведна сваім ведам.

Спалучэнне літар T і H немагчыма "транскрыбіраваць" і напісаць ні на беларускай, ні на рускай мовах. Такіх гукаў не мае ў гэтых мовах. Трэба спрабаваць сказаць літару "С" з языком паміж зубамі. Таму не так важная як прозвішча чытаецца на нашых мовах. Галоўнае - есць арыгінальнае напісанне, таму Harrier правы.

Yaugen (госць) - 04.07.2012 - 17:07

In reply to by biot

Я не мовазнаўца, але дадам, што спалучэнне літар T i h не заўсёды перадаецца гукам якім напісаў біот, а ў большасці выпадкаў перадаецца гукам [t], які можна перадаць і з дапамогай беларускай мовы. Таму я буду лічыць, што гэта ўсё ж Томас. http://www.alleng.ru/mybook/2read/T.htm

Апус, спрэчка без поваду. Жадаеце казаць Фом Соер - кажыце. Не заўсёды тое, як казалі раней - правільна. Напрыклад, д-р Ватсон (Watson) ці Тэхас (Texas). Самае ж сьмешнае Mexico - і краіна, і сталіца пішуцца аднолькава, а краіна Мексіка, ну а горад... Мехіка.

В данном случае имя собственное Thomas (аналог русского Фомы) правильно писать и в русском, и в белорусском языках как "Томас". В английском произношении первый знак транскрипции для этого имени именно [t], без других вариантов.(См. "Большой англо-русский словарь", том 2, стр. 829. Москва, 1979г.)