Кулічка ў ваколіцах Свіноўйсця (Świnoujścia), што на польскім узбярэжжы Балтыкі заўважылі ў сфатаграфавалі Зьбігнеў Кайзэр (Zbigniew Kajzer) і Марцін Салавей (Marcin Sołowiej) у сераду, 4 ліпеня. Птушку не толькі атрымалася назіраць на беразе ў таварыстве малага зуйка, але таксама і ў палёце, што па доўгіх крылах і характэрнай белай афарбоўцы надхвосця дапамагло безпамылкова вызначыць яго як Банапартава пясочніка (Calidris fuscicollis).
Гэта – другая рэгістрацыя віду ў Польшчы, першая адбылася таксама на балтыйскім узбярэжжы ў канцы мая 1998 г.
Гэты невялікі кулічок жыве ў забалочанай тундры на поўначы Канады (ад Зямлі Бафіна да усходняй Аляскі ўключна) і вядомы ў Еўропе практычна штогадовымі выпадковымі залётамі. Сёлета ён ужо быў адзначаны ў красавіку і траўні ў Вялікабрытаніі, ў красавіку ў Марока (другая рэгістрацыя для гэтай краіны) і на прыканцы чэрвеня тры рэгістрацыі адбыліся ў Нарвегіі.
Пад час міграцыі Банапартава пясочніка сустракаюць ва ўсёй усходняй частцы Паўночнай Амерыкі і амаль ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы (па-за Андамі). Зімуе від на паўднёвых і паўднёва-усходніх узбярэжжах гэтага кантыненту.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.clanga.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 05.07.2012 - 14:46
Часам я разумею маіх сяброў,
Часам я разумею маіх сяброў, хто кажа, што адрозніваць птушак вельмі непроста! )
Harrier - 05.07.2012 - 15:32
In reply to Часам я разумею маіх сяброў, by biot
Дробныя і сярэднія кулікі,
Дробныя і сярэднія кулікі, здаецца, ніколі да лёгкіх не адносіліся...
Harrier - 06.07.2012 - 12:38
In reply to Часам я разумею маіх сяброў, by biot
Паглядзіце здымак гэтага
Паглядзіце здымак гэтага кулічка ў палёце:
www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/42279
і ў параўнаньні з малым зуйком:
www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/42278
Oh-Voegel - 06.07.2012 - 21:31
In reply to Паглядзіце здымак гэтага by Harrier
На него бы рядом с
На него бы рядом с чернозобиком посмотреть, а не с зуйком.
Pavel Pinchuk - 13.07.2012 - 08:50
In reply to Дробныя і сярэднія кулікі, by Harrier
Честно говоря, Бонапартов
Честно говоря, Бонапартов песочник отнсится как раз-то к легким для определения видам. Из мелких песочников только он и краснозобик имеют чисто белое надхвостье.
В 2008 я видел Бонапартова песочника на Чукотке - это была 5-я регистрация для России.