Калі не ўсе вашы назіранні рэдкіх відаў афіцыйна пацверджаны

У другой палове снежня плануецца чарговае паседжанне Беларускай Арніта-Фауністычнай Камісіі. Калі ласка, дасылайце свае назіранні загадзя, бо перад самым паседжаннем іх проста не змогуць апрацаваць. 

Для таго, каб зрабіць працу камісіі эфектыўнай, калі ласка, акрамя даты, месца і падрабязнага апісання рэгістрацыі-сустрэчы дадавайце падрабязнае апісанне паводзінаў і заўважаных вамі адметных рысаў, а таксама доказы: фота- або відэаздымкі або спасылкі на тыя рэсурсы, дзе здымкі і/або відэа размешчаны.

Рэгістрацыі можна запоўніць он-лайн на нашым сайце, націснуўшы на адмысловы банер, які знаходзіцца ў цэнтральным блоку зьлева.

Таксама пытанні і інфармацыю на разгляд у электронным выглядзе можна дасылаць сакратарцы Камісіі Ірыне Самусенка: isamusenko@gmail.com

Спіс відаў і іншыя нюансы назіранняў, для якіх патрабуецца пацверджанне БАФК:

http://birdwatch.by/spis_bofk

На гэтую тэму:

 

СОСТАВ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ ОФИЦИАЛЬНО ПОПОЛНИЛСЯ

 

 

 

 

 

Comments

Паседжанне камісіі  па шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын пераносіцца на студзень (плануем сабрацца у першай дэкадзе). Такім чынам, у назіральнікаў з'яўляецца шмат часу для пераглядання сваіх дзённікаў, і яны будуць мець больш магчымасцяў не спяшаючыся запоўніць карткі назіранняў. Прашу дасылаць назіранні на разгляд БАФК да канца снежня 2012.

Можна падаваць інфармацыю у простым тэкставым файле Word, даслаўшы яе на мой электронны адрас (калі нешта не атрамліваецца с адсылкай праз электронную форму на сайце). Але пры гэтым запрашаю ў асноўным прытрымлівацца схемы, што прапануецца на сайце. На жаль, інфармацыі для разгляду БАФК да гэтага часу была пададзена не густа.  

Сакратар БАФК Ірына Самусенко

 

 

 

Жалко, конечно, что так и не поданы для рассмотрения Белорусской орнитофаунистической комиссией возможно новые для Беларуси виды. Заседание БОФК состоится в ближайшее время, все ранее поданные на комиссию материалы уже подготовлены для рассмотрения. Есть еще несколько дней попытаться пополнить список Беларуси новыми видами. Иначе тихоокеанская чайка и большой поморник могут остаться как "новые" виды лишь на сайте да в сюжете ОНТ.

Прошу помнить, что выставленные на сайт результаты наблюдений не рассматриваются БОФК автоматически. Их нужно подать в установленной форме. О чем еще раз прошу и напоминаю!

В связи с тем, что мой адрес электронной почты, который был привязан к электронной карточке наблюдений на сайте, в настоящее время не существует, я могу получать информацию лишь через вторые руки - админа сайта. Поэтому нет уверенности, что какая-то информация не затеряется (или уже не затерялась). В сязи с этим желательно присылать наблюдения на мой адрес s.irina@tut.by. Можно заполнить информацию о наблюдении в свободной форме, придерживаяь позиций, указанных в электронной форме (вид, дата, место, наблюдатели, обстоятельства, описание птицы и т.д. как можно подробнее) и переслать мне по почте файл word (*doc), если есть с фотографиями.

секретарь БОФК Ирина Самусенко