Міжнародная каманда навукоўцаў, якая складалася з даследчыкаў з універсітэту Гранады (Гішпанія), універсітэту Witwatersrand і інстытуту Percy FitzPatrick ва ўніверсітэце Cape Town’а (абедве ўстановы з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі (ПАР)), адкрылі, што самка дамовага вераб’я (Passer domesticus) адкладвае больш яек, калі самец прыносіць у гняздо больш пер’еў у якасці высцілкі.
"Мы выкарысталі эксперыменты на двух групах птушак і кантрольнай групе. Ўсяго назіралі за паводзінамі 50 пар вераб’ёў.” – сказала Лола Гарсія Лопез дэ Гіера (Lola García López de Hierro), кіраўнічка даследчай групы. Адпаведна з атрыманымі вынікамі, прынос пер’яў можа быць вынікам полавага адбору самцоў самкамі, таму што пер’е ўяўляе з сябе выдатны тэрмаізалюючы матэрыял, які дазваляе самкам страціць менш птушанят ад холаду, калі пер’я ў гняздзе хапае.
Эксперыменты праводзіліся ў прыродным асяроддзі на востраве Dassen (ПАР). Даследчыкі забіралі і дадавалі пер’е ў гнёздах вераб’ёў на розных стадыях іх жыццёвага цыклу. На першай стадыі за гнёздамі з птушанятамі, якім было менш за 5 дзён, назіралі на працягу гадзіны каб адзначыць розные паводзіны птушак-бацькоў пасля таго, як частка пер’я з гнязда забіралася ці пакідалася. Потым гэты ж эксперымент паўтаралі на гнёздах з птушанятамі, якія былі старэйшымі за 10 дзён.
Навукоўцы адзначылі, што калі пер’е ў гнёздах забіралі, самкі пачыналі клікаць самцоў і тыя прыносілі пер’е і танчылі вакол партнёркі. Пасля параўнання дадзеных з розных гнёздаў, аказалася,што ў тых гнёздах, дзе пер’я было больш,было і адкладзена самкамі больш яек.
Каля 90% вераб’ёў ствараюцть пары на ўсё жыццё. Тым не менш, многія фактары ўздзейнічаюць на выбар партнёра. Напрыклад, памер чорнай плямы на грудзях самца паказвае яго “якасць” – чым пляма большая, тым лепшы самец. Акрамя гэтага, пра якасць самца сведчыць таксама яркасць чырвонаватай плямы на галаве – чым больш кератыну з’ядае самец, тым гэтая пляма на яго галаве ярчэйшая. І тым большы поспех размнажэння яго чакае.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самца дамовага вераб'я Мікалая Вераб'я
На гэтую тэму:
Гарадзкі шум змяншае выжывальнасць птушанят вераб’ёў
Гарадскія птушкі маюць карысць ад курыльшчыкаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ