20-23 жніўня адбыўся ІІІ рэспубліканскі летнік “Малады бёдўочар”. Ён адбыўсяў у маляўнічым месцы каля возера Страдзечскае, што знаходзіцца непадалёку ад вёскі Медна на Берасцейшчыне. У гэтым годзе ён праходзіў пад лозунгам “ад роўнага да роўнага”, і сабраў 19 удзельнікаў з Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай вабласцей. Адной з асаблівасцяў летніка стала тое, што ў ролі інструктараў, якія вучылі як назіраць за птушкамі ў прыродзе, выступалі ўдзельнікі першага (2005) і другога (2006) летнікаў.
Увазе прапануецца фотасправаздача пра летнік. Аўтары здымкаў Раман Шкабара, Слава Астапук, Абрамчук Андрэй, Дзямешка Марына, Сымонік Алеся.
Летнік традыцыйна прайшоў у форме намётавага гарадка ў лесе і сабраў незнаёмых між сабой удзельнікаў, таму вельмі важна для паспяховай працы бло разам выпрацаваць правілы паводзін падчас летніка. |
Намёт - гэта не толькі намёт, але і каманда са сваёй эмблемай. Каманда "Дзятлы", якая жыве ў дупле і ляціць па жыцці з прынцыпам:"Даўбі пакуль не надакучыць". |
У самым маленькім намёце жыла самая маленькая каманда "ЮДП" (юныя даследчыкі прыроды). |
Амаль менская каманда "Ducky Duck" - Мы каманда "Ducky Duck І жадаем усім Good luc У намёце нас чацвёра І настрой ва ўсіх бадзёры. |
Каманда інструктароў - "Аб'ектыў". Строга, але аб'ектыўна. |
Адным з мерапрыемстваў летніка стала праца па пазначэнню экалагічнага маршрута, які ствараецца ў біясферным рэзерваце "Прыбужскае Палессе" Такім знакам адзначаюцца лёгкія кавалкі маршрута, а бела-чырвона-белым - цяжкія. |
Вечаровая праграма была насычана гульянмі на любы густ, што можна проста забыцца пра сон. |
Летнік - гэта не толькі адпачынак на прыродзе, але яшчэ і навучанне асновам назірання за птушкамі, знаёмства з новымі відамі птушак і наведванне разнастайных біятопаў. |
За час летніка было адзначана 100 відаў птушак. Адной з цікавых сустрэч, стала назіранне 2 лебедзяў-клікуноў і 5 шэрх гусей. |
"Делу время, а потехе час"... |
Адной з цікавых была акцыя па ўборцы смецця вакол возера Страдзечскае. Яна стала вельмі павучальна не толька для ўдзельнікаў яе (якія напэўна не будуць смеціць ў прыродзе), але адпачываючых, якія бачылі, што за імі прыбіраюць дзеці. |
П.С. Летнік праводзіўся сумесна Заходне-Палескім рэгіянальным, Берасцейскім і Гарадзенскім абластнымі аддзяленнямі АПБ у межах праэкта "Захаваем прыроду разам" пры фінансавай падтрымцы ПМГ ГЭФ, і міні-грантаў АПБ і SOF.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 24.08.2009 - 18:55
Сто відаў за летнік -
Сто відаў за летнік - выдатна! А найлепшым мне падаецца тое, што гідамі-інструктарамі сталі выпускнікі папярэдніх летнікаў. Малайцы - дзякуй!
Спадзяюся, што і самыя маладыя бёдуотчары не зьнікнуць і дапамогуць зацікавіцца птушкамі падрастаючым калегам, якім сёньня па 10-13 гадоў.
Oh-Voegel - 24.08.2009 - 20:26
In reply to Сто відаў за летнік - by Harrier
"Такім знакам адзначаюцца
"Такім знакам адзначаюцца лёгкія кавалкі маршрута, а бела-чырвона-белым - цяжкія."
зелёно-красные - невыносимо сложные...
Harrier - 24.08.2009 - 22:11
In reply to "Такім знакам адзначаюцца by Oh-Voegel
Згодны з вамі абодвумя:
Згодны з вамі абодвумя: бел-чырвона-белы маршрут складаны. Але чырвона-зялёны невысны. І што найгорш - бесперспектыўны...
Harrier - 24.08.2009 - 22:32
In reply to Згодны з вамі абодвумя: by Harrier
Яшчэ спадабалася назва
Яшчэ спадабалася назва каманды інструктараў - Аб'ектыў. Коратка і адказна!
Luna - 24.08.2009 - 23:01
In reply to Яшчэ спадабалася назва by Harrier
Было вельмі цікава і
Было вельмі цікава і карысна.Дзякуй арганізатарам
Harrier - 24.08.2009 - 23:13
In reply to Было вельмі цікава і by Luna
Не трэба забывацца і на
Не трэба забывацца і на спонсараў, без якіх летнік проста не быў бы магчымы.
Яшчэ аб уражаньнях ад прагляду фотаздымкаў:
Толькі на двух здымках ёсьць адзеньне (2 саколкі) з выявай птушак. І гэта на тых, хто любіць назіраць птушак!.. Так што нам яшчэ працаваць і працаваць над гэтым...
Kiolk - 24.08.2009 - 23:40
In reply to Не трэба забывацца і на by Harrier
Была адна саколка з эмблемай
Была адна саколка з эмблемай www.birdwatch.by таму праца ўжо бачна...
АV (госць) - 25.08.2009 - 19:01
отчет с аналогичного
АV (госць) - 25.08.2009 - 19:03
и здесь
Harrier - 25.08.2009 - 22:21
In reply to и здесь by АV (госць)
Ды не, мерапрыемства
Ды не, мерапрыемства расейскіх калег я б назваў экскурсіяй з начоўкай, а не адукацыйным летнікам як у нас. Падобна, што іх узровень арганізацыі і правядзеньня меншы за наш. Але пачытаць-паглядзець як у іншых ніколі не зашкодзіць.
АV (госць) - 25.08.2009 - 23:17
а чаму 2 гады летнік не
Harrier - 25.08.2009 - 23:24
In reply to а чаму 2 гады летнік не by АV (госць)
У пазамінулым былі грошы і
У пазамінулым былі грошы і нават планы, але ніхто не ўзяўся за арганізацыю.
А ў мінулым нават грошай не было...
Harrier - 27.08.2009 - 00:11
In reply to У пазамінулым былі грошы і by Harrier
Вельмі цікавы артыкул пра
Вельмі цікавы артыкул пра летнік тут:
http://www.ptushki.org/news/yuni_bduochar_III/Luna - 27.08.2009 - 00:31
In reply to Вельмі цікавы артыкул пра by Harrier
неяк не заўважыў
неяк не заўважыў адразу..вельмі цікава:)