Клубніцы vs птушкі

 Гішпанія атрымала менш за паўгады на тое, каб вырашыць праблему пераасушанасці тэрыторыі знакамітага нацыянальнага парка Doñana, які інакш страціць статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.

Для гэта ўрад краіны павінен прыпыніць нелегальную меліярацыю і забруджванне наваколля парку пестыцыдамі і пластыкам, якія адбываюцца з-за дзеянняў плантатараў клубніц. 

Гішпанская індустрыя клубніцаў, якая забяспечвае гэтай садавінай большасць супермаркетаў у Еўропе, застаецца самай вялікай у Свеце і атрымлівае з экспарту гэтых ягад у сярэднім каля 400 мільёнаў эўра штогод. Аднак вырошчванне клубніц у вялікіх маштабах патрабуе выкарыстання вялікай колькасці вады. Для яе атрымання фермеры робяць нелегеальныя свідравіны, выкарыстанне якіх зніжае агульны ўзровень грунтовых водаў на вялікай тэрыторыі побач з імі. З-за гэтага ў апошнія гады рэзка зменшыўся – нават на 50% (па аценках WWF) - узровень вады ў нацыянальным парку, большасць якога – гэта забалочаныя мясціны. 

Гішпанскі ўрад павінен быў найпазней з пачаткам гэтага году распачаць абмежаванні на выкарыстанне вады ў наваколлі парку, аднак складзены план праваліўся. Пад час апошняга паседжання Камітэту па Сусветнай спадчыне (World Heritage Committee), якое адбылося ў Камбоджы, Гішпаніі быў дадзены яшчэ адзін шанец – урад гэтай краіны павінен паведаміць да 1 лютага 2014 году пра тое, што паспяхова вырашае праблему. Калі гэтага не адбудзецца, нацыянальны парк Doñana апынецца ў Спісе рызыкі (World Heritage Sites at risk).

 

Нацпарк і Рамсарская тэрыторыя Doñana мае агульную плошчу ў 543 км² і знаходзіцца ў трох правінцыях: Sevilla і Huelva, якія вырошчваюць 90% гішпанскіх клубніцаў, і Cadiz, дзе знаходзяцца найбольш важныя гішпанскія ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Парк мае вельмі разнастайныя водна-балотныя экасістэмы і падтрымлівае існаванне вялікай колькасці відаў раслін і жывёл, найбольш важныя з якіх – 125 відаў гняздуючых птушак і яшчэ 125 відаў мігрантаў. 

 

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by  

Здымак парку з самалёту з www.enviromentalgraffiti.com

На гэтую тэму:

 ЗАХАВАЦЬ БАЛОТЫ НАШМАТ БОЛЬШ ВАЖНА, ЧЫМ ІХ УЗНАВІЦЬ

НАШЫ БАЛОТЫ – АГУЛЬНАЯ БУДУЧЫНЯ

СТО БАЛОТ

МЫ ЎЖО СТРАЦІЛІ ПАЛОВУ БАЛОТ І ЗАБАЛОЧАНЫХ МЕСЦАЎ