Пад час штогадовых даследаванняў вялікіх млекакормячых – марскіх леапардаў, якія жывуць ля вострава Bird (Птушка) ля антарктычнага ўзбярэжжа Паўднёвай Джорджыі, даследчыкі заўважылі незвычайныя паводзіны некаторых з іх – яны пачалі паляваць на качак!
Звычайна марскія леапарды жывуць асобна адзін ад аднаго, але вялікая колькасць здабычы ў вострава Бёд прыцягвае сюды параўнальна шмат гэтых вялікіх жывёл на зімовыя месяцы (з красавіка па верасень). Часам на лёдзе яны ўтвараюць сапраўдныя “грамадзкія пляжы”. Звычайна леапарды палююць на іншых марскіх звяроў, рыбу і нават крыль, часам – на пінгвінаў. А вось выпадкі палявання на качак былі ўпершыню заўважаныя Эванам Эдвардсам (Ewan Edwards) з Брытанскай Антарктычнай экспедыцыі (British Antarctic Survey (BAS)) толькі ў 2008 г..
Даследчыкі з BAS праводзяць рэгулярныя назіранні ў гэтым месцах з канца 1960-х гг.
Цікавыя назіранні былі апублікаваныя ў апошнім нумары часопіса Polar Biology.
Слайд-шоў са здымкаў пра марскіх леапардаў і іх незвычайнае паляванне на качку-шылахвостку можна тут:
http://news.bbc.co.uk/earth/hi/earth_news/newsid_8237000/8237714.stm
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 08.09.2009 - 22:59
Цікава, што за качку ён
Цікава, што за качку ён злапаў...
Harrier - 08.09.2009 - 23:25
In reply to Цікава, што за качку ён by Kiolk
Пішуць, што шылахвостка.
Пішуць, што шылахвостка.
Kiolk - 08.09.2009 - 23:38
In reply to Пішуць, што шылахвостка. by Harrier
Натуральна, напэўна нейкі
Натуральна, напэўна нейкі Паўночнамерыканскі падвід...
Kiolk - 08.09.2009 - 23:46
In reply to Натуральна, напэўна нейкі by Kiolk
it has no geographical
it has no geographical subspecies if the possibly conspecific Eaton's Pintail is considered to be a separate species
Качка-дзівачка...