Бёдрэйс у Ізраіле дапамог сабраць грошы для аховы птушак у Грузіі

 У Ізраілі з вялікім поспехам прайшла першая міжнародная гонка за птушкамі пад назвай “Чэмпіёны шляхоў міграцыі” (Champions of the Flyway). На працягу сутак у першы дзень красавіка ў Эліаце (ад межаў з Іарданіяй да межаў з Егіптам) 13 каманд убачылі разам 249 відаў птушак, што складае 45% усіх відаў, адзначаных у Ізраіле. Многія каманады дзеля гэтага перадолелі да 600 км. Акрамя гэтага, была дасягнута і галоўная мэта спаборніцтваў – сабраць ахвяраванні на ахову птушак. На 3е красавіка было атрымана £35.000, прычым  грошы працягваюць паступаць.

Перамагла ізраільска-палестынская каманда The Palestine Sunbirders, якая змагла занесці ў свой спіс 169 відаў. Склад каманды: Noam Weiss (капітан), Jessie Schackermann і Sa’ed A-Shomal. Цікава, што чыста амерыканская каманда, якая прадстаўляла Лабараторыю арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) eBirders, апынулася на другім месцы са 165 відамі. 

Аднак найбольш відаў птушак змагла зарэгістраваць мясцовая каманда JBO Orioles, якая выступала па-за конкурсам і прадстаўляла Jerusalem Bird Observatory. Яе вынік – 175 відаў птушак.

Дзякуючы вялікай міжнароднай увазе да спаборніцтваў, каманда, якая арганізуе назіранні за драпежнымі птушкамі ў Батумі (The Batumi Raptor Crew), якая прадстаўляла Таварыства аховы птушак з Грузіі (Bird Conservation Georgia), атрымала чэк на $30.000 з рук Анджэла Касэрты (Angelo Caserta), рэгіянальнага дырэктара BirdLife для Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Грошы будуць выкарыстаныя для аховы драпежных птушак у гэтым вельмі важным для міграцыі гэтай групы “бутылечным горле”. Рэшта грошай таксама будзе выкарыстаная на праекты партнёраў BirdLife у рэгёне. 

Паводле www.champions-of-the-flyway.com (тэкст і здымак двух першых каманд) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

ІЗРАІЛЬ ЗАПРАШАЕ НА СВОЙ ПЕРШЫ МІЖНАРОДНЫ БЁДРЭЙС

 

BIRDRACE У ШВЕЙЦАРЫІ ПРАЙШОЎ ДЛЯ АХОВЫ ПТУШАК У … АРМЕНІІ

ЮБІЛЕЙНЫ Х ЧЭМПІЯНАТ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ ВЫЙГРАЛІ … ТУРАЎСКІЯ ПТУШКІ + ТАБЛІЦА З АДЗНАЧАНЫМІ ВІДАМІ

ПЕРУАНСКІ МАРАФОН ЗА ПТУШКАМІ ЗАВЯРШЫЎСЯ ПЕРАМОГАЙ АМЕРЫКАНЦАЎ

Birdrace дапамог паказаць перавагі Ўэлсу

“БІТВА ВЕЖАЎ”- 2009 У ФІНЛЯНДЫІ: БОЛЬШ ЗА ТЫСЯЧУ УДЗЕЛЬНІКАЎ!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

КОЖНЫ ПЯТЫ АМЕРЫКАНЕЦ – БЁДУОТЧАР!