"Магія дзікай прыроды Беларусі-2014" - здымкі-фіналісты сакавіка

 Падведзены вынікі нашага фотаконкурсу ва ўсіх намінацыях за сакавік. Дзякуючы большай актыўнасці фатографаў, кожная з намінацый атрымала ў фінал поўны камплект здымкаў: 10 з "Магіяй дзікіх птушак"  і па 5 з трох іншых.

Такім чынам, дзякуючы балам нашых зарэгістраваных карыстальнікаў, у фінал траплі наступныя работы з першай намінацыі:

Усе тры віды нашых лебедзяў: шыпун, клікун і малы. Аўтар - Аляксандр Вінчэўскі (Мінск). Цікава, што гэты (хутчэй дакументацыйны, чым мастацкі) здымак атрымаў найвышэйшыя балы нашых карыстальнікаў. Бо на здымку, сапраўды, паказаны ўнікальны для Беларусі выпадак.

Лясная завірушка мінулагодняга пераможцы фотаконкурсу Мікалая Вераб'я з Любані радуе выдатным асвятленнем і прыглушанымі, але адпаведнымі гэтаму скрытнаму віду птушак колерамі.

 

 Шэрая чапля ў выглядзе паўмесяца. Здымак Юрыя Янкевіча з Брэста.

 

 Сіняя сініца ў пошуках адпаведнай гнездавой нішы. Фота Таццяны Яварэц з Гродна.

 

 Белалобыя гусі, якія засталіся зімаваць на Віцебшчыне. Аўтар - Аляксандр Эрдман з Полацку.

 Яшчэ адзін яго здымак: з дамовым вераб'ём і катом у небяспечнай адлегласці, цікавы, канешне, найперш унікальным момантам - як і здымак трох відаў лебедзяў.

 

 Лыска д.Самусева цікава паказана на кантравым святле.

 

 Шэры журавель на ўзлёце сфатаграфаваны Валерыям Кавалёнкам (Шаркаўшчына).

 

 У каляровай гаме розных адценняў карычневага і жоўтага (амаль як у тэхніцы сепіі) атрымалася стрынатка-чаротаўка Андрэя Шэўчыка з Калінкавіч.

 Завяршае здымкі ў намінацыі "Магія дзікіх птушак" за сакавік чайка-рыбачка Юрыя Янкевіча.

 З намінацыі "Магія дзікіх жывёл" у сакавіцкі ТОП-5 трапілі:

 

Выдатныя партрэты ласкі і

 

 рачной выдры Аляксандра Эрдмана.

 

 Вясновы вуж Валерыя Кавалёнка.

 

 Малады лось Валерыя Лукашэвіча.

 Цікаўнае лісянё-падлетак Уладзіміра Янушэвіча (Слонім).

 З намінацыі "Магія МакраСвету" нашымі карыстальнікамі ў фінал адабраныя:

 

 Шарак незвычайнай формы і выгляду. Аўтар - Аляксандр Эрдман.

 

 Страказа ў палёце Д.Самусева.

 

 Яго ж аўтарства сон-трава

 

 і багамол.

 

 Апошні лёд у выглядзе каштоўных камянёў Дзьмітрыя Вінчэўскага з Гродна завяршае здымкі-фіналісты ў гэтай намінацыі за сакавік.

 У намінацыі "Магія краявідаў" у фінал трапілі:

 

 Цыклон над Свіслаччу. Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 Прамень. Аўтар - Уладзімір Янушэвіч.

 

 "Хутка вясна" Аляксандра Эрдмана.

 

 "Апошні лёд на Нёмане" Дзьмітрыя Вінчэўскага.

 "Ельня вясной" Валерыя Кавалёнка.

 Дзякуем усім удзельнікам фотаконкурсу і тым, хто не лянуецца ставіць балы конкурсным здымкам  і пакідаць свае ўражанні ад іх у каментарах.

 Віншуем аўтараў здымкаў-фіналістаў і нагадваем, што ў другім этапе фотаконкурсу ўсе фатаграфіі, якія трапілі ў фінал, будуць яшчэ раз ацэньвацца міжнародным Журы. Па тры здымкі з кожнай з чатырох намінацый, якія  атрымаюць найвышэйшыя адзнакі, будуць надрукаваныя ў насценным календары на 2015 год.

 Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі - 2014" праводзіцца сайтам "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by), Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і турфірмай "ПерэгрынусКомпані"  (www.peregrinus.by).  

 Палажэнне аб фатаконкурсе ТУТ

 Вынікі падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі.

 

 На гэтую тэму:

 ЛЮТАЎСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ -2014"

 СТУДЗЕНЬСКІЯВЫНІКІФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯДЗІКАЙПРЫРОДЫБЕЛАРУСІ- 2014"

 ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!

СТО ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ФОТАКОНКУРСА "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ-2013"