“Жывая вясна” – гэта кампанія, у якой прымаюць удзел дзеткі і падлеткі па ўсёй Еўропе. Мэтададзенага праекту – сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей – гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі “Жывая Вясна” над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.
Прыняць у ёй удзел не цяжка. Пазнаёмцеся з чатырма відамі птушак (белы бусел, вясковая ластаўка, свіргуль, зязюля), якіх мы будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя віды – занясіце свае назіранні на сайт праэкту "Жывая вясна" www.springalive.net. Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з’яўляюцца і ляцяць праз Еўропу, і святкаваць разам, што Вясна зноў Жыве!
Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і даведаецеся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год можна будзе параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор’я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у дадзеным праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ