Найбольшая у Літве сетка супермаркетаў "IKI" і Літоўскае арніталагічнае таварыства LOD (партнёр BirdLife у Літве) змаглі разам сабраць больш за 32 тысячы эўра на ахову трох відаў птушак, якім пагражае знікненне ў Літве.
Супрацоўніцтва пачалося ў 2012 годзе, спачатку дамова аб ім была падпісана на адзін год. Аднак пасля вялікага поспеху праекту, супрацоўніцтва было працягнута і дагэтуль ёсць магчымасць падтрымаць ахову птушак у Літве і нам, робячы закупы ў Друскеніках, Вільні або іншых літоўскіх гарадах у супермаркетах “ІКІ”. Для гэтага трэба паскладваць набытае ў адмысловыя шматразовыя торбы з выявай адной з трох птушак: сіняга сіваграка (Coracias garullus), даўгахвостай кугакаўкі (Strix uralensis) ці ўдода (Upupa epops) і заплаціць за іх.
Чвэрць з атрыманых з продажаў торбаў грошай ідзе на рахунак ЛОД для выкарыстання на ахову гэтых відаў птушак. Грошы, галоўным чынам, ідуць на штучныя гнёзды і іншую падтрымку месцаў гнездавання ў прыдатным для гэтых відаў стане. Толькі сёлета было куплена ўжо больш за 100 тысяч торбаў з выявай птушак. Акрамя гэтага, ў супермаркетах можна атрымаць бясплатныя матэрыялы аб дзейнасці ЛОД.Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На фота – шматразовая торба з сівагракам
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 04.08.2014 - 17:42
Ідэя вельмі добрая! Цікава,
Ідэя вельмі добрая! Цікава, хто мог бы стаць такой сеткай супермаркетаў у Беларусі? Еўраопт ці Родная старана?
1Falcon (госць) - 04.08.2014 - 23:46
нейкі ў іх сіваграк з рудой
Harrier - 05.08.2014 - 00:18
In reply to Ідэя вельмі добрая! Цікава, by Harrier
Хутчэй за ўсё на торбе
Хутчэй за ўсё на торбе індыйскі сіваграк (гл. здымак тут: http://birdwatch.by/en/node/4141 ) - свайго добрай якасці не знайшлі (?)
1Falcon (госць) - 05.08.2014 - 15:32
In reply to Хутчэй за ўсё на торбе by Harrier
Па Вашай спасылцы каментар